Пётр Мікалаевіч Герасімовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Мікалаевіч Герасімовіч (12 сакавіка 1912, в. Танежыцы, Слуцкі раён — 20 красавіка 1990) — беларускі мастак-графік[1] і мастацтвазнавец[2].

Хуткія факты Пётр Мікалаевіч Герасімовіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Танежыцы Слуцкага павета. У 1933 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, вучыўся ў І. Ахрэмчыка і У. Хрусталёва. Да 1941 г. выкладаў маляванне ў Мазырскім педтэхнікуме[2].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны працаваў у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР, з 1954 па 1982 гг. — на пасадзе загадчыка аддзела рускага і беларускага мастацтва Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1956 г[2].

Remove ads

Творчасць

Творчыя работы выкананы пераважна ў тэхніцы лінагравюры, з іх найбольш вядомы «Год 1919», «Год 1930», партрэты Я. Купалы і Я. Коласа (1981), партрэт мастака В. Бялыніцкага-Бірулі[1]. Працаваў у галіне экслібрысу.

Аўтар прац па беларускаму выяўленчаму мастацтву: «Изобразительное искусство Белорусской ССР» (у сааўтарстве, М. 1957), «Дзяржаўны мастацкі музей БССР» (у сааўтарстве, Мн. 1976), «Нацюрморт» (Мн. 1982), «Мастацтва, народжанае Кастрычнікам», манаграфіі пра мастакоў Я. А. Зайцава (М. 1958) і А. М. Тычыну (Мн. 1961)[2].

Яго творы знаходзяцца ў зборы Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 6. — 64 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads