Пётр Пятровіч Пракаповіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пётр Пятровіч Пракаповіч
Remove ads

Пётр Пятро́віч Пракапо́віч (нар. 3 лістапада 1942, вёска Казлы[1] або вёска Роўна[2], цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у 19982011 гадах. Былы віцэ-прэм'ер Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Пётр Пятровіч Пракаповіч, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

  • 19601961 — муляр Даўжанскага шахтабудаўнічага кіравання Луганскай вобласці.
  • 1966 — скончыў Днепрапятроўскі інжынерна-будаўнічы інстытут.
  • 1966—1972 — майстар-будаўнік, прараб, галоўны інжынер, начальнік будаўнічага ўпраўлення № 3 трэста «Цэлінаградпрамбуд» (Казахстан).
  • 1972—1976 — намеснік старшыні, старшыня праўлення Кобрынскай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі.
  • 1976—1996 — галоўны інжынер Брэсцкага аблміжкалгасбуду, генеральны дырэктар Брэсцкага аблсельбуда, ВА "Брэстаблсельбуд".
  • 19901995 — Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі.
  • 1996 — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, першы намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
  • з сакавіка 1998 г. — старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні эканамічнага крызісу 2011 г., П. Пракаповіч заявіў «Пакуль я з'яўляюся старшынёй Нацбанка, дэвальвацыі больш за 5% не будзе», але беларускі рубель неўзабаве абясцэніўся ў тры разы (ад 3 000 да 8 700 BYR за долар ЗША).
  • 13 красавіка 2011 г. стала вядома, што Пракаповічу была зробленая складаная аперацыя на сэрцы.
  • У чэрвені 2011 г. быў адпраўлены ў адстаўку «па стане здароўя».
  • 18 ліпеня 2011 г. быў афіцыйна адпраўлены на пенсію. У 2012—2013 гг. працаваў памочнікам прэзідэнта. 29 лістапада 2012 г. узначаліў Раду па развіцці прадпрымальніцтва.
  • 3 красавіка 2015 г. абраны старшынёй назіральнага савета БПС-Ашчадбанка[3]
Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Святлана Яскевіч. Узлёт «Жураўлінага», або Аграгарадок новага фармату // Звязда. — 27 кастрычніка 2010. — № 210 (26818).
  2. Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006 г — Аб прысваенні М. С. Высоцкаму, П. П. Пракаповічу, В. А. Равяку і М. А. Савіцкаму звання «Герой Беларусі»

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads