Пётр Сцяпанавіч Грунтоў
вучоны ў галіне транспартных сістэм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Сцяпанавіч Грунто́ў[1] (10 жніўня 1933 — 22 снежня 2012) — вучоны ў галіне транспартных сістэм, доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1979). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978). Член-карэспандэнт Нью-Ёркскай акадэміі навук (1996), Акадэміі транспарту Расійскай Федэрацыі, Транспартнай акадэміі Украіны, член Інтэрнацыянальнага інстытута менеджмента ЗША[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Гарнова Сенненскі раён Віцебскай вобласці. У 1958 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1960 г. у Беларускім універсітэце транспарту, у 1986—1996 гг. яго рэктар.
Навуковая дзейнасць
П. С. Грунтову належаць працы па аўтаматызаваных сістэмах кіравання чыгуначным транспартам, тэорыі экстрэмальных станаў і іх імавернасна-аналітычным апісанні, стварэнні методык разліку надзейнасці і бяспечнасці пропуску транспартных сродкаў. З’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац[2].
Сярод апублікаванага:
- Эксплуатационная надежность станций. — М., 1986.;
- Управление эксплуатационной работой и качеством перевозок на железнодорожном транспорте. — М., 1994. (у сааўтарстве).
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Прэмія Савета Міністраў СССР 1989 г.
- Значкі «Ганаровы чыгуначнік», «За выдатныя поспехі ў рабоце»
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
- Знаменитые люди Гомельщины(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads