Князі пінскія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Спіс пінскіх князёў — уладароў Пінскага княства, паводле дынастый і перыяду княжання.

У 2-й палове XII ст. Пінск належаў тураўскаму князю Юрыю Яраславічу, які памёр паміж 1167—1170 гадамі і падзяліў свае ўладанні паміж сынамі. Пэўныя ўдзелы асобных сыноў невядомы, імаверна, Тураў атрымаў старэйшы сын Святаполк. Як князь дубровіцкі згадваецца Глеб, як пінскі — Яраслаў. Сын Іван згадваецца толькі як «з Турава» у 1170 годзе, а Яраполк як «у Пінску» у 1190 годзе.

Remove ads

Князі пінскія

Ізяславічы Тураўскія
  1. Яраслаў Юр’евіч (зг. 1184) і Яраполк Юр'евіч (зг. 1190)
  2. Уладзімір (зг. 1204, 1229)
  3. Расціслаў (зг. 1228) 
  4. Міхаіл (зг. 1247)
  5. Фёдар (зг. 1262)
  6. Юрый Уладзіміравіч (зг. 1262, 1288/1289)
  7. Дзямід Уладзіміравіч (зг. 1262, 1288/1289)
    Гедзімінавічы
  8. Нарымонт-Глеб Гедзімінавіч (да 1348) 
  9. Васіль Нарымонтавіч (1348—1390) 
  10. Фёдар Васілевіч Нарымонтавіч (1390 — да 1398)
  11. Юрый Нарымонтавіч (да 1398 — да 1410) 
  12. Аляксандр Нос (да 1410 — пасля 1435/да кастрычніка 1436), завяшчаў сярод іншага Пінск вялікаму князю Жыгімонту Кейстутавічу
  13. Жыгімонт Кейстутавіч (пасля 1435 — 1440), як вялікі князь літоўскі 
  14. Казімір Ягелончык (1440—1452), як вялікі князь літоўскі 
  15. Юрый Сямёнавіч Нарымонтавіч (1452—1470)
    наданнем караля Казіміра
  16. Марыя Янаўна Гаштольд (1471—1501)
  17. Фёдар Іванавіч Яраславіч (1501—1522), як зяць і прывілеем караля отчыч
1522 год — скасаванне ўдзела
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads