Юрый Яраславіч (князь тураўскі)

князь тураўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Яраславіч (ст.-рус.: Гюрги Ярославич, Дюрги Ярославич; 1102 — пасля 1167) — князь тураўскі (1157 — пасля 1167).

Хуткія факты Юрый Яраславіч, князь тураўскі ...

Апанаваў Тураўскай зямлёй, якая стала ўладаннем роду яго нашчадкаў Ізяславічаў Тураўскіх, князёў тураўскіх, пінскіх, дубровіцкіх, магчыма, сцепанькіх і іншых. Апошнім уладар Тураўскай зямлі перад падзелам на удзелы.

Remove ads

Паходжанне

Другі сын уладзімірскага князя Яраслава Святаполчыча, які змагаўся за сваю спадчыну — тураўскі сталец — з кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам, але загінуў у 1123 годзе падчас аблогі Уладзіміра.

Магчыма, брат Юрыя — Вячаслаў Яраславіч, згадваецца пад 1127 годзе як князь клецкі, але ёсць іншая версія паходжання Вячаслава. Сёстры — Сафія, жонка князя менскага Расціслава Глебавіча, і Прыбыслава, прыкладна з 1136 года жонка заходнепаморскага князя Рацібора І.

Remove ads

Раннія гады

Упершыню згадваецца пад 1144 годам у сувязі з жаніцьбай з Ганнай Усеваладкаўнай, дачкой гарадзенскага князя Усеваладкі: «тои же зиме Всеволод отда две Всеволодковне Володимири внуце едину за Володимира за Давыдовича а другу за Яраслалича за Дюрдя, обе одной недели»[3], — выдаваў сясцёр замуж іх апякун, вялікі князь кіеўскі Усевалад Ольгавіч.

У 1149 годзе Юрый Яраславіч згадваецца як радца вялікага князя кіеўскага Юрыя Даўгарукага, не меў сваёй воласці, быў служылым князем[4].

У 1155 годзе Юрый Даўгарукі перадаў Тураў свайму сыну Барысу.

Remove ads

Княжанне

У 1158 годзе Юрый Даўгарукі памёр, Тураў заняў Юрый Яраславіч, напэўна, выкарыстаўшы ад’езд Барыса ў Кіеў на пахаванне бацькі.

Новы вялікі князь кіеўскі Ізяслаў Давыдавіч патрабаваў ад Юрыя Яраславіча падпарадкавання, а калі Юрый не паслухаў — пайшоў да Турава. У 1158 годзе да Турава і Пінска падышло войска шасці рускіх князёў на чале з вялікім князем кіеўскім. Дзесяць тыдняў доўжылася аблога — самая працяглая за часы сярэдневяковай Русі, абаронцы не толькі біліся на гарадскіх сценах, але і рабілі вылазкі. А калі ў войску вялікага князя кіеўскага пачаўся паморак коней, яно мусіла зняць аблогу і сысці. Другі па важнасці горад Тураўскай зямлі — Пінск — таксама здолеў адбіцца.

Пагаднення з вялікім князем кіеўскім не было, праз два гады, у 1160 годзе, паход пяці князёў на Тураў паўтарыўся. Тры тыдні яны стаялі аблогай пад Туравам, але і гэты паход быў адбіты, паводле Іпацеўскага летапісу, «…и тако не успевше ему ничтоже, возвратишася въсвояси, не створише съ нимъ мира».

Толькі ў 1162 годзе (фактычна ў 1161 годзе) вялікі князь кіеўскі Расціслаў Мсціславіч заключыў мір з Юрыем Яраславічам і прызнаў за ім Тураўскую зямлю. Такім чынам Тураўская зямля стала ўладаннем дынастыі Ізяславічаў.

На думку Міколы Ермаловіча, падзеі 1157 года, як і ранейшыя — 1013, 1146 — паказваюць, што жыхары Тураўскай зямлі разумелі свае асобныя ад Кіева інтарэсы.

Юрый Яраславіча не згадваецца летапісамі ў сувязі з іншымі усобіцамі і войнамі.

Пры Юрыі і яго нашчадках у 1170—1175 гадах у Тураве ўзведзена мураваная царквы, архітэктурай блізкая тагачасным кіеўскім і ўладзімірскім храмам. На час княжання Юрыя прыпадае дзейнасць тураўскага епіскапа Кірылы, якога ў 1169 года князь з тураўскімі старэйшынамі і ўпрасіў прыняць епіскапства.

Апошні раз згадваецца пад 1167 годзам у сувязі са шлюбам сваёй дачкі Малфрыды з Усеваладам Яраславічам: «…Ярослав Изяславич поем дчерь Дюргия у Ярославича Малфрид ис Турова за сына Всеволода».

Памёр Юрый Яраславіч паміж 1167 і 1170 гадамі, імаверна, падзяліў княства паміж сваімі сынамі. Сярод пяці сыноў трое згадваюцца як «Тураўскія», «з Турава» — Святаполк, Іван і Глеб. Святаполк згаданы як «Тураўскі» ў 1162 годзе (яшчэ пры жыцці бацькі), Іван «з Турава» — у 1170 годзе[5]. Таму Пётр Лысенка вызначае імаверны парадак княжання братоў у Тураве як Святаполк, Іван і Глеб, аднак, пры гэтым Святаполк памёр толькі ў 1190 годзе.

Remove ads

Нашчадкі

У Юрыя Яраславіча і яго жонкі было 5 сыноў і 2 дачкі:

• Святаполк — князь тураўскі;
• Іван
• Яраслаў — князь пінскі;
• Глеб — князь дубровіцкі;
• Яраполк — князь пінскі;
• Ганна — жонка вялікага князя кіеўскага Рурыка Расціславіча;
• Малфрыд — аднойчы згадана пад 1166 года, калі ўзяла шлюб з луцкім князем Усеваладам Яраславічам.

Зноскі

1. Pas L. v. Genealogics — 2003.

2. Анны // Русский биографический словарьСПб.: 1900. — Т. 2. — С. 195.

3. ПСРЛ, т. ІІ, стб. 317.
4. Лысенко, П. Ф. Древний Туров / П. Ф. Лысенко. — Мінск: Бел. навука, 2004. — 180 с., ил. — С. 163. — ISBN 985-08-0615-X. (руск.)
5. Лысенко, П. Ф. Древний Туров, с. 175.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads