Расціслаў (князь пінскі)

князь пінскі ў 1228 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Расціслаў (XII ст. — пасля 1228) — князь пінскі (зг. 1228).

Хуткія факты Расціслаў, Нараджэнне ...

Біяграфія

Пэўны радавод Ізяславічаў Тураўскіх канчаецца сынамі тураўскага князя Юрыя Яраславіча, але дынастыя працягвалася, летапісы згадваюць некалькіх князёў, якія імаверна належалі да яе[1]. У ліку іх і Расціслаў, але паходжанне яго пэўна не вядома[2].

Згадваецца аднойчы як князь пінскі толькі пад імем у Галіцка-Валынскім летапісе пад 1228 годам і паводле Іпацьеўскага спісу, і паводле ўдакладнення Міхайлы Грушэўскага.

У канцы 1224 або 1225 годзе памёр луцкі князь Мсціслаў Нямы, ён супраць звычаю перадаў свае ўладанні сыну Івану, а апеку над ім князю Даніле Раманавічу. У 1227 годзе Іван памёр і ўладанні занялі спадкаемцы, Луцк — Яраслаў Інгваравіч (старэйшы пляменнік Мсціслава Нямога), а Чартарыйск — «піняне». Аднак, князь Даніла лічыў, што ўладанні мусяць перайсці яму як апекуну Івана, так ён разумеў волю Мсціслава Нямога. Якія правы былі ў «пінян» не ясна. У канцы 1227 года Даніла схапіў Яраслава Інгваравіча і забраў Луцк, а ў канцы сакавіка 1228 года, на Вялікдзень, падышоў з войскамі да Чартарыйска, неўзабаве ўзяў яго прыступам і захапіў у палон «іх (пінян) князя»[2]. Пінскі князь Расціслаў едзе да вялікага князя кіеўскага скардзіцца на Даніла, паводле галіцкага летапісца, Расціслаў «клевятаў, былі бо дзеці яго схоплены». Даследчыкі з гэтага робяць выснову, што схоплены ў Чартарыйску «іх (пінян) князь» быў сынам Расціслава, а як дзеці названы ў множным ліку, то сыноў было прынамсі двое. Болей пінскі князь Расціслаў не згадваецца. Аднак, вялікі князь кіеўскі стварае кааліцыю, у складзе якой супраць Данілы ваююць «куране, піняне, наўгародцы і тураўцы», дамагчыся яны нічога не здолелі, але неўзабаве Даніла з імі замірыўся.

Імёны «дзяцей» Расціслава не вядомы.[2]

На думку Уладзіміра Пашуты, сынамі Расціслава маглі быць пінскі князь Уладзімір, які згадваецца Галіцкага-Валынскім летапісам пад 1229 годам, калі бараніў Берасце па даручэнні галіцка-валынскіх князёў, і пінскі князь Міхаіл, які згадваецца Галіцка-Валынскім летапісам пад 1247 годам.[2] Аднак, думка грунтуецца толькі на храналогіі і тытулатуры.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads