Святаполк Юр’евіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Святаполк Юр’евіч (пасля 1144 — 19 красавіка 1190[1]) — князь тураўскі.

Хуткія факты Святаполк Юр'евіч, князь тураўскі ...

Сын тураўскага князя Юрыя Яраславіча і гарадзенскай княжны Ганны Усеваладкаўны.

У літаратуры часам сцвярджаецца, што Святаполк Юр’евіч тоесны «Святаполку князю», які разам з баярынам Канстанцінам Сераславічам[ru] і вялікай дружынай (Ст҃ополка кн҃зѧ и Кснѧтина Сѣрославича . съ многою дружиною) у 1157 годзе пасланы галіцкім князем Яраславам Асмамыслам да суздальскага князя Юрыя Далгарукага, каб прывесці ў Галіч зняволенага Івана Бярладніка. Напэўна, гэты ж Святаполк у 1173 годзе ўзначальваў выступленне галіцкай арыстакратыі супраць Яраслава Асмамысла.

Святаполк нарадзіўся не раней за 1144 год, пад якім летапіс паведамляе пра шлюб яго бацькоў, то-бок да 1157 года быў не старэйшы за 13 гадоў. У кожным разе, напэўна, Святаполк быў старэйшым сынам Юрыя Яраславіча, бо ўпершыню верагодна згаданы Іпацьеўскім летапісам пад 1162 годам як «Ст҃ополкъ Гюргевичь . Туровьскии», калі з іншымі князямі хадзіў на Слуцк выганяць Уладзіміра Мсціславіча. Адбывалася гэта яшчэ пры жыцці бацькі, Святаполк мог быць ужо да 18 гадоў узростам. Паўналецце тады лічылі з 14 гадоў, т.б. ён быў дастаткова дарослы ў разуменні таго часу.

Паводле Іпацьеўскага летапісу, у 1170 годзе (у Лысенкі памылкова 1162[2]) Святаполк (Ст҃ополкъ Гюргевичь) удзельнічаў у вялікім паходзе вялікага князя Мсціслава Ізяславіча на полаўцаў. У 1171—1172 гадах браў удзел у змаганні сагнанага Мсціслава Ізяславіча за кіеўскі сталец[2].

Паведамляючы пад 1190 годам пра смерць Святаполка (кнѧзь Ст҃ополкъ сн҃ъ Гюргевъ . шюринъ Рюриковъ . мс̑ца . априлѧ . въ . ѳ҃ı . дн҃ь), летапісец адзначае, што быў ён праўнукам вялікага князя кіеўскага Святаполка Ізяславіча[1].

Паводле Лысенкі, пад 1204 годам згадваюцца «ис Турова Святополчичи»[3]. На праўдзе, у Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1207 годам згаданы «а ис Турова и ис Пиньска Святополчи», такім чынам, з пэўнасцю не вядома, ці меліся на ўвазе сыны Святаполка Юр’евіча або агулам нашчадкі Святаполка Ізяславіча.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads