П’ер Дэлінь
матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
П’ер Рэнэ Дэлінь (фр.: Pierre René, vicomte Deligne; нар. 3 кастрычніка 1944, Брусель) — бельгійскі матэматык. Знакаміты работамі па гіпотэзам Вейля, якія былі поўнасцю даказаны ў 1973 годзе.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1944 года ў Бруселі.
Вучыўся ў Брусельскім свабодным універсітэце. Пасля абароны доктарскай дысертацыі пад кіраўніцтвам Аляксандра Гратэндыка П’ер Дэлінь працаваў разам з ім у Інстытуце вышэйшых навуковых даследаванняў пад Парыжам, спачатку — над абагульненнем асноўнай тэарэмы Зарыскага пры дапамозе тэорыі схем. У 1968 годзе працаваў з Жан-П’ерам Серам. Таксама ён супрацоўнічаў з Дэвідам Мамфардам па пытаннях апісання прастор модуляў крывых. Самай вядомай працай Дэліня з’яўляецца яго доказ трэцяй (і апошняй з недаказаных) гіпотэзы Вейля.
З 1970 па 1984 гады, працуючы ў ЗША ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў (Прынстан, штат Нью-Джэрсі), заставаўся пры гэтым пастаянным супрацоўнікам Інстытута вышэйшых навуковых даследаванняў. Тут ён выканаў шматлікія важныя працы, якія ляжаць па-за праблематыкай алгебраічнай геаметрыі.
Падпісаў «Папярэджанне навукоўцаў чалавецтву» (1992).
Remove ads
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Pierre René Deligne // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
- Národní autority České republiky Праверана 13 ліпеня 2024.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- https://www.ias.edu/scholars/deligne Праверана 30 мая 2022.
- Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads