Пётр Аляксеевіч Данелія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Аляксе́евіч Дане́лія[1] (23 студзеня 1920(1920-01-23), Махачкала, Дагестанская вобласць6 кастрычніка 2012(2012-10-06), Мінск) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1995). Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».

Хуткія факты Пётр Аляксеевіч Данелія, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 23 студзеня 1920 года ў Махачкале (цяпер — Дагестан, Расія). Бацька быў вядомым у Махачкале майстрам-шаўцом, маці была краўцом. Сям’я была даволі заможная, Пётр мог дазволіць сабе захапленне мастацтвам, яшчэ хлопчыкам наведваў мастацкую студыю для дарослых.

У 1938—1939 гадах вучыўся Маскоўскім мастацкім вучылішчы памяці 1905 года[2].

Прызваны ў РСЧА, у 1939 годзе стралком-аўтаматчыкам 212-га стралковага полка, удзельнічаў у савецка-фінскай вайне. У ліпені 1940 года 212-ы стралковы полк 49-й дывізіі быў пераведзены на сталую дыслакацыю ў раён г. Высокае, ст. Чаромха Брэсцкай вобласці. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пэўныя падраздзяленні 212-га палка траплялі ў акружэнне. У чэрвені 1941 года пад Бабруйскам Пётр Данелія трапіў у палон. Быў у лагеры ваеннапалонных, потым на сельгаспрацах у прыватнай гаспадарцы на тэрыторыі Польшчы. Палон пакінуў адбітак на ўсім яго жыцці.

З 1945 года жыў у Брэсце. Член Беларускага саюза мастакоў з 1949 года. Пэўны час быў галоўным мастаком горада ў Брэсце. Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага гарсавета. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў, узначальваў яе ў 1992—1994 гадах.

Бацька мастака Леаніда Данелія.

Памёр 6 кастрычніка 2012 года ў Брэсце. Пахаваны ў Брэсце на Паўночных могілках.

Remove ads

Творчасць

Працаваў у галіне станковага жывапісу (лірычны і эпічны пейзаж, партрэт, карціна, нацюрморт), а таксама манументальна-дэкаратыўнага роспісу, скульптуры, графікі і медальернага мастацтва[3]. Значнае месца ў творчасці мастака займала тэма Вялікай Айчыннай вайны.

Творы П. Данеліі зберагаюцца ў музеях і карцінных галерэях, а таксама прыватных калекцыях Беларусі і шэрагу еўрапейскіх краін.

У 1946 годзе П. Данелія арганізуе ў Брэсцкім абласным Доме творчасці першую выстаўку. Быў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў (узначальваў яе ў 1992—1994 гг.). Пётр Данелія меў вялікі педагагічны вопыт. Ён быў першым выкладчыкам студыі выяўленчага мастацтва пры абласным Доме народнай творчасці, створанай ім у 1947 годзе.

Актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх вернісажах. За гады творчай дзейнасці персанальныя выстаўкі П. Данелія адбыліся ў Мінску і Маскве, у Вялікабрытаніі, Германіі, Балгарыі, Латвіі, Літве, Нідэрландах, Польшчы і Эстоніі. У 2010 годзе ў брэсцкім Мастацкім музеі дзейнічала выстава да 90-годдзя П. Данеліі, на ёй выстаўляліся 16 палотнаў мастака, у т.л. «Опаленная войной», «Портрет матери», «Октябрь» і «Грозовая тревожность». П. Данелія, калі дазваляла здароўе, прысутнічаў на адкрыцці кожнай мастацкай выстаўкі ў Брэсце.

Remove ads

Прызнанне

  • Член Беларускага саюза мастакоў (1949)
  • Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1995).
  • Медаль Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads