Пётр Якаўлевіч Юргелевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пётр Якаўлевіч Юргелевіч
Remove ads

Пётр Якаўлевіч Юргелевіч (14 снежня 1894, мястэчка Трабы, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер вёска Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці — 17 красавіка 1973, Магілёў) — беларускі мовазнавец, педагог.

Хуткія факты Пётр Якаўлевіч Юргелевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Да 1917 года ў pускай дзеючай аpміі, з 1917 года член УКП(б), pадавы 7-га сібіpскага дывізіёна. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. З 1919 года на Заходнім фpонце ў скла­дзе Беларуска-літоўскай (?) дывізіі. У 1925 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук БДУ. У 1926—1927 гадах працаваў адказным рэдактарам газеты «Наш працаўнік» у Клімавічах; у 1927—1928 гадах стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве ў Менску. У 1930—1935 гадах вучоны сакратар Інстытута мовазнаўства БелАН. Разам з П. Бузуком і Я. Мацюкевічам падрыхтаваў «Анкету для збірання матэрыялаў па беларускай мове» (1931); браў удзел у падрыхтоўцы «Вайсковага руска-беларускага слоўніка» (1933), падручніка «Беларуская граматыка: Марфалогія» (1936).

Арыштаваны 2 лістапада 1935 года ў Мінску. Падчас арышту меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Выключаны з УКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКУС 31.3.1936 за «контррэвалюцыйную дзейнасць і незаконнае захоўванне зброі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны (не раней за 1938 год) у Вяцкі канцлагер НКУС Кіраўскай вобласці. Вызвалены 2.11.1940. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 25.11.1960. Асабовая справа Ю. № 16797-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

У 1944—1969 гадах загадчык кафедры беларускай мовы, дацэнт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Найбольш плённа працаваў у 1950—1970-я гады. Даследаваў пытанні сучаснай беларускай літаратурнай мовы, беларускія народныя гаворкі (Особенности говоров Могилевской области // Уч. зап. Могилевского гос. пед. ин-та. 1955. Вып.1). Выступаў у друку з рэцэнзіямі на школьныя падручнікі па беларускай мове. Напісаў «Праграму па гістарычнай граматыцы беларускай мовы: Для філалагічных і гісторыка-філалагічных факультэтаў» (1964). Шмат зрабіў у галіне стварэння вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове.

Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей.

Remove ads

Творы

  • Нарысы сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі: Фанетыка, арфаэпія, графіка і правапіс, лексіка і фразеалогія. 2-е выд. Мн., 1961;
  • Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. Мн., 1974;
  • Аб граматыцы беларускай мовы // Савецкая школа. 1949, № 3.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads