Рададэндран жоўты
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рададэндран жоўты, Азалія пантыйская[1] (Rhododendron luteum) — кветкавая расліна роду Рададэндран (Rhododendron) сямейства Верасовыя (Ericaceae).
Remove ads
Апісанне
Лістападны куст вышынёй да 2 і больш метраў. Лісце чаргаванае, падоўжна-ланцэтнае, на кароткіх чаранках, па жылках рассеяна-валасістае, а па краях шчацініста-раснітчатае. Кветкі буйныя, аранжавыя або жоўтыя, з вельмі моцным пахам, сабраны на канцах галінак у малакветкавыя парасонападобныя шчыткі. Чашачка 5-раздзельная, рана ападае. Плод — падоўжная, пры выспяванні сухая карычневая каробачка. Расліна ядавітая[2].
Remove ads
Пашырэнне
Старажытнаміжземнаморскі рэліктавы від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй Еўропы, Каўказ, Малая Азія (Пантыйскі хрыбет). У Беларусі знаходзіцца ў астраўных участках росту і асобных лакалітэтах за паўночнай мяжой валынскага фрагмента арэала. Месцы росту: сасновыя і саснова-шыракалістыя лясы, пераважна на пераходных палосах паміж чарнічным і багуновым тыпамі лесу, узлескі, ускрайкі сфагнавых балот. Расце адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі, часта ўтварае густы падлесак.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт, эўтроф[2]. Расце на ўзлесках і палянах, верхавых (сфагнавых) балотах, камяністых россыпах, у горных хмызняках, парках, садах, каля дарог[2]. Цвіце ў маі — пачатку чэрвеня, пладаносіць у чэрвені—жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Выкарыстанне
Дэкаратыўная, тэхнічная (лісце выкарыстоўваюць для дублення скур[2]), лекавая расліна.
Гл. таксама
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
- Рододендрон жёлтый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads