Ражэ Бісьер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ражэ Бісьер
Remove ads

Ражэ Бісьер (фр.: Roger Bissière; 22 верасня 1886, Вільрэаль, Лот і Гарона, Францыя — 2 снежня 1964, Буасьерэт, Ло, Францыя) — французскі жывапісец, які належаў да нефігуратыўнага кірунку Парыжскай школы (лірычная абстракцыя).

Remove ads

Біяграфія і творчасць

Сын натарыуса. З 1898 вучыўся ў ліцэі-інтэрнаце горада Каор, з 1902 года — у ліцэі Мішэля Мантэня ў Бардо, куды пераехаў працаваць бацька. З 1903 года пачаў займацца жывапісам. У 1904—1905 гадах працаваў у Алжыры, дапамагаў мастаку-арыенталісту Жоржу-Антуану Рошграсу. З 1905 года, пасля вяртання ў Францыю, наведваў Школу выяўленчых мастацтваў у Бардо, затым у Парыжы, дзе быў вучнем Габрыэля Фер’е. Пабываў у Рыме і Лондане. Пісаў эсэ пра жывапіс для розных газет. З 1914 года ўдзельнічаў у калектыўных выставах у Салоне незалежных, Восеньскім салоне, зблізіўся з Андрэ Лотам, Жоржам Бракам, Хуанам Грысам. У гэты перыяд выпрабаваў уплыў кубізму. У 1920 годзе апублікаваў манаграфію пра Брака, артыкулы пра Цадкіна, Сёра, Энгра, Каро. У 1921 годзе ў парыжскай галерэі Поля Розенберга адбылася яго першая персанальная выстава. З 1923 года выкладаў жывапіс і малюнак у акадэміі Рансана, у 1934 годзе адкрыў у ім майстэрню фрэскавага жывапісу, якую наведвалі Альфрэд Манесье, Вера Пагава і інш. Выпрабаваў уплыў Паўля Клее.

Браў удзел у афармленні Парыжскай міжнароднай выставы 1937 года. Удзельнічаў у калектыўных выставах групы «Сведчанне». З 1939 года пасяліўся ў Буасьерэт, дзе атрымаў у спадчыну ад сваёй маці невялікі стары дом. Пустэльнікам пражыў тут гады вайны. З 1944 года зноў удзельнічаў у выставах. Займаўся габеленавым мастацтвам. У 1950 годзе быў аперыраваны з нагоды глаўкомы абодвух вачэй. З 1951 рэгулярна выстаўляўся ў парыжскай галерэі Жанны Бюшэ. Ілюстраваў Францыска Асізскага (1954). Удзельнічаў у біенале ў Сан-Паўлу (1955), першых трох касельскіх documenta. Займаўся вітражным мастацтвам у цэрквах Швейцарыі і Францыі, у прыватнасці, распрацаваў вітражы для Мецкага сабора.

Сын — Марк-Антуан Бісьер (нар. у 1926), мастак, вядомы пад псеўданімам Louttre.B.

Remove ads

Зноскі

1. Roger Bissière

2. Roger BissièreOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7

3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

4. https://www.workwithdata.com/person/roger-bissiere-1886 Праверана 4 лістапада 2024.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads