Разак (род раслін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раза́к звычайны[1][2], Раза́к алоэпадобны[2] (Stratiótes aloídes) — водная травяністая расліна, адзіны прадстаўнік роду Разак (Stratiótes).
Remove ads
Назва
Разак звычайны[2], рэзнік, разак[2][1], парэз[3], разак алоэпадобны[2].
Батанічнае апісанне

Шматгадовыя апушчаныя ў ваду двухдомныя расліны вышынёй 15—45 см. Лісце лінейна-ланцэтнае з зубчастым краем, цвёрдае, сабрана ў разетку. Кветкі аднаполыя, з белымі пялёсткамі. Мужчынскія кветкі часцей за ўсё адзіночныя, жаночыя ў суквеццях. У час цвіцення расліна ўзнімаецца да паверхні вады. Плод — ягадападобны са скурыстым каляплоднікам. Інтэнсіўна размнажаецца вегетатыўна.
Remove ads
Арэал
Пашыраны на тэрыторыі Еўразіі (у Еўропе, на Паўночным Каўказе, у Заходняй Сібіры). Расце ў прэсных слабапраточных і стаячых вадаёмах (сажалках, старыцах, затоках, азёрах і інш.).
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads