Разанскае княства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раза́нскае кня́ства (руск.: Рязанское княжество) — сярэдневяковая дзяржава ў сярэднім цячэнні Акі і ў вярхоўях Дона ў 1129—1521 гадах. Вылучылася з Чарнігаўскага княства. Цэнтр — г. Старая Разань, з сярэдзіны 14 ст. — г. Пераяслаўль-Разанскі (сучасная Разань). У 1237 і 1239 гадах спустошана мангола-татарамі і трапіла ў залежнасць ад Залатой Арды. Да пачатку 15 ст. часта варагавала з Вялікім Княствам Маскоўскім, уступала ў саюзы з мангола-татарскімі ханамі і Вялікім Княствам Літоўскім, да якога пры Вітаўце з 1427 года трапіла ў часовую залежнасць. З сярэдзіны 15 ст. ў залежнасці ад Вялікага Княства Маскоўскага, да якога далучана ў 1521 годзе.

Remove ads
Літаратура
- Разанскае княства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Разанскае княства
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads