Разуха Жэрара

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Разу́ха Жэрара[1][2] (Arabis gerardii) — кветкавая расліна роду Разуха (Arabis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae)[3].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[2] см. Сцябло прамое. Лісце простае, чаргаванае. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае, са стрэлкападобнай асновай, зубчастае, з вострымі, прыціснутымі да сцябла, вушкамі. Кветкі з чатырма пялёсткамі белага колеру. Плод — бугрысты стручок.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі (у т.л. Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е), Каўказ, Сібір. Расце на вільготных лугах, адкрытых схілах, у хмызняках. Цвіце ў красавікучэрвені[2].

На тэрыторыі Беларусі зрэдку сустракаецца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 17. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  3. Разуха Жэрара: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads