Разуха Жэрара
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Разу́ха Жэрара[1][2] (Arabis gerardii) — кветкавая расліна роду Разуха (Arabis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae)[3].
Remove ads
Батанічнае апісанне
Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[2] см. Сцябло прамое. Лісце простае, чаргаванае. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае, са стрэлкападобнай асновай, зубчастае, з вострымі, прыціснутымі да сцябла, вушкамі. Кветкі з чатырма пялёсткамі белага колеру. Плод — бугрысты стручок.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі (у т.л. Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е), Каўказ, Сібір. Расце на вільготных лугах, адкрытых схілах, у хмызняках. Цвіце ў красавіку—чэрвені[2].
На тэрыторыі Беларусі зрэдку сустракаецца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці[2].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 17. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Разуха Жэрара: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads