Разуха

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Разуха
Remove ads

Разу́ха[1] (Árabis) — род кветкавых раслін сямейства капуставыя (Brassicaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796: 1. Arabis alpina,
2. Arabis hirsuta

Шматгадовыя, пераважна апушаныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, у некаторых відаў сцелецца і лёгка ўкараняецца. Лісце суцэльнае, зрэдку лірападобнае. Прыкаранёвае лісце часта ў разетцы. Кветкі з чатырма пялёсткамі, звычайна пафарбаваны ў белы, ружовы або ліловы колер. Тычынак — 6. Суквецце — шчыльная, часам шчыткападобная або парасонападобная гронка. Плод — стручок.

Remove ads

Распаўсюджанне

Сустракаецца ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я і ў гарах трапічнай Афрыкі. Святлолюбівыя расліны. Добра растуць на рыхлых лёгкіх глебах. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Некаторыя віды разводзяць як дэкаратыўныя, некаторыя віды — меданосныя.

Таксанамія

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 110 відаў[2]:

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 17. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Arabis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (23 кастрычніка 2013). Праверана 7 студзеня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads