Разуха альпійская
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Разу́ха альпійская[1] (Arabis alpina) — від кветкавых раслін роду Разуха (Arabis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 5—30 см. Сцяблы ўзыходныя. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, сядзячае, з зубчастым краем. Кветкі белыя, з чатырма пялёсткамі, у гронкападобных суквеццях. Плод — стручок.
Існуюць садовыя формы з махрыстымі і ружовымі кветкамі.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі, Паўночнай Амерыкі (Канада, Грэнландыя), Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, алігатроф і мезатроф[3]. Расце ў горнай камяністай тундры, на камяністых россыпах, пясках, у тундравым рэдкалессі і хмызняках, па берагах азёр. Вырошчваецца ў культуры.
Рэдкі від. Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Рэспубліка Карэлія, Цюменская вобласць, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра)[3][4].
Падвід Arabis alpina subsp. caucasica (Willd.) Briq. — разуха каўказская ахоўваецца таксама на тэрыторыі Кабардзіна-Балкарыі[4].
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Резуха альпийская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads