Ракіта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ракіта, Чырвоная вярба, Вярба вастралістая[1], Шалюга[2] (Salix acutifolia) — лістападнае дрэва ці вялікі куст роду вярба сямейства вярбовых.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Дрэвы вышынёй да 10—12 м. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія, чырвона-бурыя або ярка-чырвоныя з шызым налётам. Лісце вузкаланцэтнае, па краі залозіста-пілаватае, зверху бліскучае, знізу шаравата-зеленаватае. Кветкі ў каташках, плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
Пашырана ва Усходняй Еўропе (на Беларусі пераважна на поўдні), Заходнім Казахстне, Перадкаўказзі. Расце на незадзернаваных пясках, утварае зараснікі на берагах рэк і азёр. Цвіце ў красавіку.
Таксанамія
Від Ракіта ўваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II) | яшчэ больш 500 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Вярба | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Ракіта | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||
Значэнне і выкарыстанне
Ракіта хутка расце, непатрабавальная да глебы. Насаджэнні з ракіты выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў, берагоў, адхонаў. Ракіты вырошчваюцца як дэкаратыўныя расліны. З парасткаў плятуць кошыкі, агароджы, кара ўжываецца як дубільнік.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads