Рамуальд Гедройц
(1750—1824) генерал-маёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рамуальд Тадэвуш Гедройц (7 лютага 1750, вёска Бобчын Браслаўскага павета — 15 кастрычніка 1824, Варшава) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, генерал-маёр; адзін з кіраўнікоў паўстання Т. Касцюшкі (1794).
Remove ads
Біяграфія
З княжацкага роду Гедройцаў гербу «Гіпацэнтаўр», сын Юзафа і Ружы з Келпшаў.
У 1765 кадэтам уступіў у II пяхотны полк Вялікага Княства Літоўскага. Падтрымаў Барскую канфедэрацыю, спачатку служыў пад камандай К. Пулаўскага, потым М. К. Агінскага. Браў удзел у бітвах з расійскай арміяй пад Гродна, Моўчаддзю (1769), Бездзежам (1771), Сталавічамі (1772), атрымаў раненне.
3 1778 намеснік каменданта брыгады літоўскіх гусараў, пасол на Гродзенскі сойм 1784 года. У вайну з Расіяй (1792) атрымаў званне генерал-маёра.
Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года, член Найвышэйшай Літоўскай Рады, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў яе кіраўніка Я. Ясінскага. Пазней удзельнічаў у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Курляндыі, атрымаў званне генерал-лейтэнанта і ганаровы пярсцёнак «Айчына свайму абаронцу». Па паразе паўстання на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага з 5-тысячным атрадам прыбыў у Варшаву і браў удзел у яе абароне. Пад Радошыцамі (Польшча) трапіў у палон.
Праз некалькі месяцаў выехаў у Парыж, дзе ўвайшоў у склад Польскай дэпутацыі, на даручэнне якой у 1796 прыбыў у Жамойць для падрыхтоўкі паўстання. У выніку раскрыцця змовы ўцёк у Саксонію. Перапісваўся з Т. Касцюшкам, які знаходзіўся ў ЗША, вітаў яго вяртанне ў Парыж[1].
У расійска-французскую вайну (1812) патрымаў Напалеона, зладзіў паспалітае рушэнне на Літве. Быў камандзірам 17 палка літоўскіх уланаў. 12 лютага 1813 пад Сераковам (Польшча) разам з сынам Юзафам трапіў у палон. Расійскія ўлады выслалі іх у Архангельск. Амаль праз 2 гады вярнуўся ў Варшаву і ўступіў у армію Каралеўства Польскага ў званні генерала дывізіі, член Ваеннага камітэта[2].
У шлюбе з Каралінай Ганнай Бажымоўскай меў сыноў Юзафа і Аляксандра Канстанціна Юльяна; дачок Кунегунду Францішку Ружу і Барбару Люцыю[3].
Узнагароджаны ордэнам Св. Станіслава.
Пахаваны у Старых Павонзках (месца 25-3-3).
Remove ads
Зноскі
- Н. К. Мазоўка. Гедройц Рамуальд Тадэвуш // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 502.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads