Рапаківі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рапаківі
Remove ads

Рапакі́ві (фінск.: rapakivi ад rapa — адкіды, гразь + kivi — камень; гнілы камень) — парфірападобны двухпалявашпатавы граніт павышанай шчолачнасці. Яго авоідная структура ўтворана буйнымі акруглымі ўкрапаннікамі артаклазу, акаймаванымі алігаклазам, абумоўлівае адносна хуткае разбурэнне пароды. Складаецца з артаклазу (каля 40 %), алігаклазу (каля 20 %), кварцу (каля 30 %), цёмнай слюды (каля 8 %) і другарадных мінералаў (каля 2 %). Колер буравата-ружовы, чырванаваты, радзей зеленаваты, чорны. Шчыльнасць каля 2,65 г/см³, порыстасць 0,3 %, супраціўленне сцісканню 100—200 МПа. З'яўляецца субплатформавым утварэннем, якое ўзнікла ў асацыяцыі з постарагенным магматызмам; буйныя масівы рапаківі акаймоўваюць старажытныя платформы. Выкарыстоўваецца як абліцовачны і бутавы камень, сыравіна для мікраклінавага канцэнтрату.

Thumb
Рапаківі з Выбаргскага масіву

Граніт рапаківі шырока распаўсюджаны ў Швецыі і Фінляндыі, сустракаецца ў Карэліі і Ленінградскай вобласці (раён г. Выбарга) ў Расіі, ва Украіне (раён с. Гарадзішча Чаркаскай вобласці).

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads