Раска
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́ска[1], Жабіна дзяружка[2] (Lemna) — род кветкавых раслін падсямейства раскавых.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя водныя травы ў выглядзе авальнай або падоўжанай лістападобнай зялёнай пласцінкі (называецца лісцец, або фронд) даўжынёю да 1 см, з карэньчыкам або без яго і з бакавой кішэнькай. Свабодна плаваюць на паверхні вады ці ў яе тоўшчы паасобна або ў групах па 2—10. Размнажаюцца пераважна вегетатыўна — пупышкамі, якія закладваюцца ў кішэньцы, часам развіваецца суквецце з 2 тычынкавых і 1 песцікавай моцна рэдукаваных кветак. Плод (калі ён утвараецца) — мяшочкападобны, 1—7-насенны. Зімуе раска на дне вадаёма. Увесну з вегетатыўных пупышак утвараюцца новыя расліны і ўсплываюць на паверхню вады.
Remove ads
Арэал і экалогія
Каля 10 відаў. Пашыраны амаль усюды. На Беларусі распаўсюджаны 3 віды.
Трапляюцца ў азёрах, старыцах, канавах, часам утвараюць суцэльнае покрыва на паверхні стаячага вадаёма.
Віды
- Lemna gibba L. — Раска гарбатая
- Lemna minor L. — Раска малая
- Lemna trisulca L. — Раска трайчастая, ці Лягушачча дзяружка, ці Раска трохдольная
Значэнне і выкарыстанне
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads