Раска малая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раска малая[1], Раска[2] (Lemna minor L.) — шматгадовая травяністая расліна сямейства раскавых. Карэньчыкі ніткападобныя. Сцябло мае від маленькай зялёнай пласцінкі, якая плавае на вадзе. Лісце неразвітае. Кветкі рэдукаваныя, аднаполыя, у суквеццях з двух тычынкавых і адной песцічнай кветак, размешчаных ля аснавання парасткаў у бакавой кішэні; песцічныя кветкі маюць адзін слупок, тычынкавыя — з адной тычынкай. Цвіце рэдка ў маі — чэрвені. Плод — арэшкападобны аднанасенны. Расце ў стаячых водах.
Remove ads
Медыцынскае выкарыстанне
Раску малую выкарыстоўваюць у медыцыне. Лекарскую сыравіну нарыхтоўваюць на працягу лета. Расліна змяшчае флаваноіды, антацыяны, мікра- і макраэлементы (ёд, нікель, медзь, марганец, кобальт, тытан, ванадый, бром, магній, кальцый, бор). Галенавыя прэпараты раскі маюць антымікробныя, гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя, дэсенсібілізуючыя, адхарквальныя, мачагонныя ўласцівасці. Ужываюць пры крапіўніцы, вітыліга, бранхіяльнай астме, артрытах, запаленнях слізістых абалонак дыхальных шляхоў, ацёках, грыпе.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads