Шастакова (Камянецкі раён)
вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шастако́ва[2] (трансліт.: Šastakova, руск.: Шестаково) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ратайчыцкага сельсавета.
Размешчана ў цэнтральнай частцы раёна за 18 км на захад ад раённага цэнтра. Побач з вёскай на рацэ Тачыі створана сажалка.
Remove ads
Гісторыя
Раздзел трэба цалкам перапісаць. |
- 1577: сяло Шастакоў Камянецкай воласці Берасцейскага павета ВКЛ.
- 1-я палова XIX ст.: вёска і аднайменны маёнтак у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць памешчыкаў Гафмайстараў.
- 1850-я: А. П. Гафмайстар адкрыў у Шастакове школу для сялян.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 271 рэвіская душа.
- 2-я палова XIX ст.: вёска і маёнтак у Ратайчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
- 1885: у вёсцы 32 двары, 543 жыхары, карчма, піцейны дом.
- 1890: землі ў маёнтку Шастакова належалі Івану Жытаву (каля 250 дзесяцін) і Сямёну Сцялецкаму (532 дзесяціны); Шастакоўскай сельскай грамадзе належала 370 дзесяцінаў зямельных угоддзяў.
- 1897: паводле перапісу ў Шастакове 70 двароў, 422 жыхары, хлебазапасны магазін, 3 ветраныя млыны, 2 кузні, карчма.
- 1905: 438 жыхароў.
- 1921: вёска і фальварак у Ратайчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства міжваеннай Польшчы.
- 1923: у вёсцы 36 двароў, 200 жыхароў; у фальварку 5 двароў, 83 жыхары.
- 1939: у складзе Брэсцкай вобласці БССР.
- 1940: вёска і хутар у Ратайчыцкім сельсавеце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, у вёсцы 92 двары, 500 жыхароў, на хутары 19 двароў, 102 жыхары.
- 1948: у пачатковай школе 71 вучань.
- 1949: у вёсцы арганізаваны калгас «Чырвоны партызан» (у 1950 годзе аб’ядноўваў 56 гаспадарак, 228 жыхароў).
- 1960: у вёсцы 247 жыхароў.
- 1964: у Войскім сельсавеце.
- 1970: 174 жыхары, у калгасе імя Калініна.
- 1987: вёска перададзена з Ратайчыцкага сельсавета ў Войскі сельсавет[3].
- 2008: у Ратайчыцкім сельсавеце[4].
Remove ads
Славутасці
- Паблізу вёскі старажытныя курганы[5][6].
- Памятны знак на месцы сядзібы Рамуальда Траўгута (ХІХ-ХХ стагоддзі) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000381.
Страчаная спадчына
- Царква
- Фальварак
Вядомыя асобы
- Рамуальд Траўгут (1826—1864) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў. Нарадзіўся ў Шастакова, у доме генерала Алберга, арандаваным сям’ёй Траўгутаў[7], што адзначана мемарыяльнай дошка на месцы дома[8].
- Юрый Міхайлавіч Асмалоўскі (нар. 1942) — беларускі трэнер па веславанні на байдарках і каноэ. Заслужаны трэнер СССР (1970)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads