Рачунская ГЭС
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рачунская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Гродзенскай вобласці Беларусі. Размешчана на рацэ Ашмянцы (36 км ад вусця), за 13 км на паўночны захад ад Смаргоні, каля вёскі Рачуны.
Уведзена ў эксплуатацыю ў 1959 годзе. Перапыніла выпрацоўку электраэнергіі ў 1977 годзе[3] і была закінута. Рэканструявана і ўведзена ў эксплуатацыю 5 лютага 2001 года.
Рэканструкцыя пачалася ў 1999 годзе, былі адрамантаваныя турбіны і накіроўныя апараты, цалкам разабрана абсталяванне і заменены амартызаваныя часткі. Усталяваныя новыя генератары. Работы выконвала НВТАА «Малая энергетыка» і «Гроднаэнерга».
Уведзена ў эксплуатацыю 5 лютага 2001 года з вызначанай магутнасцю 200 кВт. У 2004 годзе дадаткова ўсталявана турбіна вытворчасці «Прамысловы саюз-Энергія» тыпу ГЭУ-100 (вызначанай магутнасцю 100 кВт). Такім чынам, агульная вызначаная магутнасць склала 300 кВт, гадавая выпрацоўка электраэнергіі прыкладна 1,5 млн кВт·г.
Рачунскае вадасховішча выкарыстоўваецца таксама для рыбагадоўлі. Плошча вадасховішча 1,5 км², найбольшая глыбіня 4,7 м.
Remove ads
Зноскі
- Рачунскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 385. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads