Чырвоны Двор (Ковенскі павет)
вёска ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чырвоны Двор[1][2][3] або Раўдань[4], таксама Раўдондварыс (літ.: Raudondvaris) — вёска ў Ковенскім павеце Літвы. За 15 км ад Коўні абапал дарогі Коўна — Юрбарк — Шылуце — Клайпеда.
Remove ads
Гісторыя
Згадваецца ў 1392 годзе ў хроніцы Тэўтонскага ордэна, як месца бою паганцаў з крыжакамі. Пасля захопу Жамойці крыжакі заснавалі ў гэтым месцы, на востраве ракі Нявежыс, крэпасць Кёнігсбург з гарнізонам у 80 рыцараў і 400 кнехтаў.

У 1549 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст падарыў Чырвоны Двор сваёй жонцы Барбары Радзівіл. Ягоныя бацькі Жыгімонт Стары і Бона Сфорца, як і значная частка польскіх магнатаў, былі супраць гэтага шлюбу. Неўзабаве, 8 мая 1551 года, Барбара Радзівіл памерла.
Па яе смерці Чырвоны Двор нададзены Гінтаўтам-Дзевалтоўскім, якія неўзабаве прадалі яго Радзівілам. Першыя пісьмовыя крыніцы называлі месца Новым Верхнім Дваром, але ў XVII стагоддзі называць ужо Верхнім Чырвоным Дваром, пакуль не сфарміравалася цяперашняя назва. Назва паходзіць, мусіць, ад чырвонай цэглы замка.
У 1653—1654 гадах князь Януш Радзівіл рэканструяваў замак, надаўшы яму сучасны выгляд. Па яго смерці сядзіба перайшла да Варлоўскіх, потым да Забелаў. У 1819 годзе маёнтак набыў Міхал Тышкевіч[5]. У паўстанне 1830—1831 гадоў замак разбураны расійскай арміяй. Сын Міхала — Бенедыкт Тышкевіч з дапамогай італьянскага архітэктара Чэзарэ Анікіні рэканструяваў сядзібу, пабудаваў гаспадарчыя памяшканні (цяпліцы, адрыны, стайні і г.д.). Пасля рэканструкцыі 1832—1855 гадоў замак меў рысы Рэнесансу, але некаторыя сляды гатычных элементаў усё яшчэ бачныя (асабліва круглая ў плане вежа, якая, як думаюць, была часткай тэўтонскага замка). Прыкладна ў той жа час сядзіба была акружана садам у англійскім стылі, з вялікай аранжарэяй, дзе пачалі вырошчваць цытрынавае дрэва. У аранжарэі таксама трымалі алігатараў, малпаў і папугаяў. Пасля сваіх падарожжаў граф-уладальнік палаца-музея пастаянна папаўняў калекцыю новымі творамі мастацтва, ювелірнымі ўпрыгожаннямі, сувенірамі, цікавосткамі з Егіпта, Індыі, Кітая, Японіі, Афрыкі, Амерыкі, Кубы — страусавыя яйкі, какосавыя арэхі і вырабы з іх абалонак, рогі жывёл і інш. Замак стаў любімым месцам забавы шляхты з усяго краю.

Бенедыкт Тышкевіч быў і мецэнатам. У яго маёнтку жылі і працавалі мастакі Альберт Жамет, Аляксандр Сляндзінскі, Міхал Эльвіра Андрыёлі і іншыя. Рэзідэнцыя была вядома выдатнай калекцыяй выяўленчага мастацтва, у тым ліку творамі Леанарда да Вінчы, Караваджа, Рубенса і Андрэа дэль Сарта, Каналета, Яна Матэйкі. Таксама Тышкевіч сабраў буйную бібліятэку, у якой былі хронікі з Нюрнберга (XV стагоддзе), хронікі еўрапейскіх ваенных паходаў (XVII стагоддзе), працы Галілеа Галілея, «Жыццяпіс Святых» на польскай мове пад рэдакцыяй Пятра Скаргі, трактат па архітэктуры, напісаны дойлідам-маньерыстам Себасцьянам Серліа, які праектаваў Палац Фантэнбло, «Сатыры» польскага паэта-апазіцыянера Кшыштафа Апалінскага, «Трубы словаў прапаведных на нарачытыя дні святаў» арцыбіскупа Лазара Барановіча (XVII стагоддзе, Кіева-Пячэрская лаўра).
Пабудаваная ў 1835 годзе на сродкі Бенедыкта Тышкевіча першая ў Чырвоным Двары драўляная капліца была заменена ў 1852—1857 гадах царквой паводле праекта архітэктара Чэзарэ Анікіні. Міхал Эльвіра Андрыёлі на заказ Тышкевіча зрабіў роспіс галоўнага алтара, гіпсавую ляпніну, скульптурны фрыз і іншыя ўпрыгожванні інтэр’еру ў стылі Людовіка XV[6]. Таксама для пабудаванай царквы зрабіў роспісы крыжа і некаторых алтароў Аляксандр Сляндзінскі. У гэтай царкве Бенедыкт Тышкевіч і быў пахаваны побач са сваёй першай жонкай.

У 1856—1860 гадах сядзіба была пашырана, многія будынкі спраектаваў нямецкі архітэктар Волер. З’явілася новыя аранжарэя, стайні, ледзяны дом і гаспадарчыя пабудовы. Сям’я Тышкевічаў валодала Чырвоным Дваром да Першай сусветнай вайны.
XX стагоддзе
Пасля Першай сусветнай вайны і атрымання Літвой незалежнасці маёнтак канфіскаваны ўладамі. У сядзібе размяшчалася школа, потым дзіцячы дом. Сядзіба была моцна пашкоджана падчас Другой сусветнай вайны, але адноўлена ў 1962—1975 гадах. Цяпер у ёй размешчаны музей Тышкевічаў і вядомага літоўскага кампазітара Юозаса Наўяліса , ураджэнца Чырвонага Двара.
У 1956 годзе ў Чырвоным Двары адкрыты філіял Універсітэта механізацыі сельскай гаспадаркі імя Аляксандра Сульжынскага. У памяшканнях замка Тышкевічаў размешчаны Інстытут меліярацыі. У вёсцы былі дзіцячыя школьныя і дашкольныя ўстановы, культурны цэнтр (1970) з тэатральнай і кіназалай на 320 месцаў, бібліятэка, паштовае аддзяленне, банк.
У 1994 годзе ўстаноўлены помнік кампазітару Юозасу Няўялісу, агулам у Чырвоным Двары тры помнікі ў яго гонар.
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Шыман Забела (1750—1824) — граф, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян менскі (1787—1792). Сурагатар ковенскай зямлі, віцэ-брыгадзір народнай кавалерыі, генерал-лейтэнант літоўскіх войскаў, кавалер ордэна Святога Станіслава
- Чэзарэ Анікіні (1787—1861) — італьянскі дойлід, працаваў у Чырвоным Двары
- Юозас Няўяліс (1869—1934) — літоўскі кампазітар
- Эдвінас Даўтартас (нар. 1987) — літоўскі спартсмен, плывец, удзельнік Алімпійскіх гульняў 2004 і 2008 гадоў
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads