Рольф Неванліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рольф Герман Неванліна (фінск.: Rolf Herman Nevanlinna; 22 верасня 1895, Ёэнсу — 28 мая 1980, Хельсінкі) — фінскі матэматык, найбольш вядомы працамі па комплексным аналізе (у прыватнасці, па размеркаванні значэнняў мераморфных функцый), стваральнік тэорыі Неванліны.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Аляксандраўскім універсітэце ў Хельсінкі (1913—1917), а ў 1919 годзе абараніў доктарскую ступень. У 1922 годзе стаў дацэнтам Хельсінкскага ўніверсітэта, і ў 1926 годзе атрымаў званне прафесара. 3 жніўня 1942 года, знаходзячыся на той момант на пасадзе рэктара Хельсінкскага ўніверсітэта, быў прызначаны кіраўніком добраахвотніцкага камітэта СС, які ажыццяўляў набор добраахвотнікаў у фінскі добраахвотніцкі батальён войскаў СС. У 1947 годзе перайшоў у Цюрыхскі ўніверсітэт, але вярнуўся на час у Фінляндыю, калі ў 1948 годзе ён стаў адным з 12 членаў ізноў створанай Акадэміі Фінляндыі.
З 1948 па 1963 гады Неванлін жыў у дзвюх краінах.
Пайшоў на пенсію ў 1963 годзе, пасля чаго працаваў канцлерам пры Універсітэце Турку да 1970 года. У палітыцы прытрымліваўся вельмі правых поглядаў, уваходзіў у Патрыятычны народны рух.
Remove ads
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Rolf Nevanlinna // GeneaStar
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349
- Матэматычная генеалогія — 1997.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads