Рубідый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рубі́дый[1] (лац.: Rubidium) Rb — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 37.
Канфігурацыя электронных абалонак: 5s1. Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 85,5. Ізатопы: 83Rb (72,15 %) — стабільны і слаба радыёактыўны 87Rb з перыядам паўраспаду 4,8·1010 год.
Простае рэчыва: серабрыста-белы мяккі і лёгкі метал. Шчыльнасць: 1532 кг/кубічны метр, тэмпература плаўлення — 38,8 °C, тэмпература кіпення — 705 °C. Солі рубідыя афарбоўваюць полымя ў яскрава-чырвоны колер.
Remove ads
Гісторыя адкрыцця
Адкрыты ў 1861 годзе Робертам Бунзенам і Густавам Кірхгофам, металічны рубідый атрыманы ў 1863 Бунзенам.
Пашырэнне ў прыродзе
Зямная кара утрымлівае 0,015 % па масе (20-е месца сярод элементаў). Рубідый — тыповы рассеяны элемент. Уласных мінералаў не ўтварае, звычайна спадарожнічае калію ці літыю. Прыродныя крыніцы: мінералы літыю і калію. Радовішчы — у Чэхіі, Германіі, Зімбабвэ, ПАР, Расіі. Першае ў свеце буйное радовішча чыстай рубідыевай руды выяўлена ў Кітаі[2].
Атрыманне
Металічны рубідый атрымліваюць шляхам уздзеяння металічнага кальцыю на хларыд рубідыя ў вакууме.
Хімічныя ўласцівасці
Хімічна актыўны шчолачны метал, на паветры хутка акісляецца, з вадою, кіслотамі, галагенамі, рэагуе з выбухам. Амаль усе солі Рубідый добра раствараюцца ў вадзе. Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.
Найважнейшыя сферы выкарыстання:
- у фотаэлементах, якія працуюць у бачнай вобласці спектру;
- газапаглынальнік пры вырабе вакуумных прыбораў;
- у ртутных лямпах для падвышэння інтэнсіўнасці выпраменьвання;
- злучэнні рубідыя ужываюцца як каталізатары ў арганічным сінтэзе;
- галагеніды рубідыя — лекавыя прэпараты.
Remove ads
Зноскі
- Першае ў свеце буйное радовішча чыстага рубідыя…(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2020. Праверана 20 мая 2018.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads