Рудаяварскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рудая́варскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Руда Яварская. Плошча — 75,4 км².

Хуткія факты Рудаяварскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. З 13 лютага 1960 года ў складзе Жалудоцкага раёна[1]. 17 красавіка 1962 вернуты ў склад Дзятлаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Парэцкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 459 чалавек[3], з іх 98,5 % — беларусы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: Вялікая Воля, Гута, Капці, Навасёлкі, Руда Яварская.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads