Мікіцічы

хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікі́цічы[1] (трансліт.: Mikicičy, руск.: Микитичи) — хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавета. Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружан, 40 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі БаранавічыБрэст. Насельніцтва — 3 жыхары, 3 двары (2005).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле рэвізіі 1563 года ў Мікіціцкім войтаўстве, уласнасць Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі[2].

За расійскім часам — у Мікіціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, маёнтак Трэмбіцкіх з фальваркамі Балабанаўка і Скопаўка, 1767 дзесяцінаў[2]. На пачатку XX стагоддзя ў маёнтку 68 жыхароў.

За міжваеннай Польшчай — калонія, спярша ў аднайменнай гміне[3], а з 22 студзеня 1926 увайшла ў склад створанае гміны Пружана[4] Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З верасня 1939 года вёска ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Ружанскім, з 25 снежня 1962 — у Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гродзенскай вобласці).

Да 18 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Калазубскага сельсавета[5].

У 2003 годзе 4 гаспадаркі, 4 жыхары.

Да 2009 года ўваходзіла ў склад Ружанскага сельсавета. Рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў №242 1 снежня 2009 сельсавет скасаваны, яго вёскі ўключаныя ў склад Ружанскага пасялковага савета[6].

Remove ads

Транспарт

Аўтамабільная дарога Н523 КлепачыВаранілавічыЮндзілы[7].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Mikitycze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 331.
  3. Mikitycze, калонія. Radzima.net (9 чэрвеня 2012).
  4. Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (польск.)(недаступная спасылка). Internetowy System Aktów Prawnych. Sejm RP (9 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2016. Праверана 8 снежня 2013.
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads