Ручайнікі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ручайнікі
Remove ads

Ручайнікі, шыцікі, валасакрылыя (Trichoptera) — атрад насякомых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня да 3 см. Цела бурае ці шэрае. Дзве пары перапончатых крылаў укрыты валаскамі. Дарослыя не кормяцца.

Thumb
«Хатка» лічынкі віду Limnephilus flavicornis з дробных ракавінак

Лічынкі (ротавы апарат грызучы) кормяцца рэшткамі раслін, ёсць драпежнікі; маюць тры пары ног. У большасці відаў растуць і развіваюцца ў трубках-чахольчыках («хатках») з пясчынак, ракавінак, частак раслін, склееных павуціннем, што выдзяляецца спецыяльнымі залозамі. Дыхаюць паверхняй цела і трахейнымі шчэлепамі. Рухаюцца разам з «хаткай». Кукалкі таксама рухомыя.

Remove ads

Пашырэнне

Пашыраны паўсюдна. Дарослыя жывуць на сушы каля вады, лічынкі і кукалкі — пераважна ў вадзе. Водныя лічынкі — індыкатары добрай якасці вады і высокай прадукцыйнасці вадаёма. На Беларусі найбольш трапляюцца ручайнік вялікі (Phryganea grandis), ручайнік сеткаваты (Oligostomis reticulata) і іншыя віды з родаў лімнафілюсы (Limnephilus), маланны (Molanna), стэнафілаксы (Stenophylax) і інш.; водныя лічынкі ручайнікаў называюцца шыцікамі.

Падзяляецца на 3 падатрады, да 45 сямействаў, больш за 10 тысяч відаў.

Лічынкі і кукалкі — корм для рыб.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads