Рыгор Антонавіч Віткоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Антонавіч Віткоўскі (25 жніўня 1923, Мінск — 14 чэрвеня 1992, Мінск) — беларускі мастак-графік, ілюстратар, акварэліст, плакатыст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 25 жніўня 1923 года ў Мінску. З 10-га класа займаўся ў студыі ў Міхаіла Керзіна[1].
У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў акупацыі[1]. Удзельнічаў ва Усходне-Прускай стратэгічнай аперацыі, у баях за ўзяцце Кёнігсберга, у Маньчжурскай наступальнай аперацыі ў складзе войскаў Забайкальскага фронту, вайне з Японіяй і інш[2]. Яфрэйтар[3].
У 1947 годзе вярнуўся ў Мінск, паступіў у мастацкае вучылішча[1]. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1953 годзе і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1959 годзе. Вучыўся ў П. Любамудрава і С. Геруса[4]. Дыпломнай працай былі ілюстрацыі да кнігі В. Форш «Апранутыя ў камень», якія атрымалі вельмі высокую адзнаку ў Барыса Іагансона, які быў старшынёй дыпломнай камісіі[1].
З 1959 года — удзельнік мастацкіх выставак[4]. З 1965 да 1985 года выкладаў на архітэктурным факультэце БПІ[4], дацэнт[5].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1965 года[4].
Памёр 14 чэрвеня 1992 года ў Мінску[4].
Remove ads
Творчасць
Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі, а таксама ў акварэлі. Выкарыстоўваў афорт, літаграфію, аловак і сангвін[4].
Сярод асноўных твораў — графічныя серыі: «Вайна», «На радзіме Янкі Купалы», «Мінск зімой», «Мінск учора і сёння», «Налівайка ў Магілёве», «Героі Мінскага падполля»; пейзажы: «Браслаўшчына. Поўдзень», «Пасля навальніцы», «У тарах выпаў снег», «Нёманскія далі», «Улетку на Нёмане»; ілюстрацыі да кнігі В. Форш «Апранутыя ў камень» (дыпломная праца[1]), партрэты Г. Цітовіча, У. Дзядзюшкі, Я. Купалы, П. Гур’ева[4]. У суаўтарстве з Арленам Кашкурэвічам распрацаваў серыю плакатаў па правілам дарожнага руху.
Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, мастацкім музеі г. Веніс (Францыя), фондах БСМ[4].
Remove ads
Сям'я
У шлюбе з Лідзіяй Аляксандраўнай[6], якая паходзіла з Расіі[1], меў дачку Вераніку Віткоўскую (нар. 1957) і сына Рамана Віткоўскага (1960–2012), таксама мастакоў[1]. Унучка Таццяна Віткоўская, дачка Веранікі[1], стала піяністкай[6].
Па ўспамінах дачкі, уся творчасць Рыгора Віткоўскага была прысвечана Беларусі, якую ён вельмі любіў. Віткоўскі цудоўна валодаў беларускай мовай, але ў сям'і размаўлялі на рускай[1].
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Японіяй», ордэнам Вялікай Айчыннай вайны і іншымі памятнымі ўзнагародамі[2].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads