Рыгор Маркавіч Трухноў
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Маркавіч Трухно́ў[1] (15 кастрычніка 1908 — 26 лістапада 1986) — гісторык, доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1967), Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1982).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Шамкі Барысаўскага павета Мінскай губерні (зараз у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1929 годзе скончыў савецкую партыйную школу і да 1931 года выкладаў гісторыю на рабфаку ў горадзе Дуброўна[2]. У 1934 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут (сацяльна-эканамічны факультэт[2]) і ў 1934—1938 гадах выкладаў гісторыю і геаграфію ў Барысаве. У 1941 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры новай гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У ліпені—кастрычніку 1941 года працаваў выкладчыкам новай гісторыі Узбекскага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1941 года. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Стэпавым, Данскім, 1-м Беларускім франтах. Удзельнік Сталінградскай бітвы. Дэмабілізаваны ў 1946 годзе ў званні гвардыі капітана. З 1946 года Р. М. Трухноў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, прафесар кафедры новай і навейшай гісторыі гістарычнага факультэта. У 1948 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Германская імперыялістычная палітыка на Балканах у перыяд першай Балканскай вайны 1912—1913 гг.»[3], у 1964 годзе — доктарскую на тэму «Рэвалюцыйны ўздым у Германіі (з 1918 года да пачатку Рурскай акупацыі 1923 году)»[3].
Памёр 26 лістапада 1986 года.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы Р. М. Трухнова па пытаннях гісторыі Германіі і савецка-германскіх адносінах першай паловы XX стагоддзя, гісторыі міжнародных адносін і рабочага руху.
Сярод апублікаванага:
- Германский вопрос на Лондонской репарационной конференции (16 июля — 16 августа 1924 г.). — Мн., 1959.
- Классовая борьба в Германии в 1922—1923 гг. — Мн., 1969.
- Рапалло в действии: Из истории советско-германских отношений (1926—1929 гг.) — Мн., 1982.
Remove ads
Узнагароды і званні
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі (1943, 1944)
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1945)
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1945)
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Медаль «За вызваленне Варшавы»
- Медаль «За ўзяцце Берліна»
- Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1982).
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads