Рыгор Міхайлавіч Баброўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Міхайлавіч Баброўскі (17 [29] лістапада 1873, Віцебск — 1942, Ленінград) — расійскі савецкі жывапісец і педагог, член Ленінградскага Саюза мастакоў[3].

Remove ads
Біяграфія
Баброўскі Рыгор Міхайлавіч нарадзіўся 17 лістапада 1873 года ў Віцебску. У 1887—1893 быў семінарыстам Віцебскай духоўнай семінарыі. У 1893 прыехаў у Пецярбург і паступіў у Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў, дзе быў вучнем Ільі Рэпіна. Скончыў Вышэйшае мастацкае вучылішча у 1900 годзе з прысваеннем звання мастака за карціну «Вечар»[4]. У 1902—1904 выкладаў у Харкаўскай школе малявання і жывапісу.
Пасля вяртання ў 1904 у Пецярбург выкладаў у малявальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў. Удзельнічаў у выстаўках з 1899 года. У 1901 быў адным з членаў-заснавальнікаў «Арцелі мастакоў СПб». Быў таксама экспанентам Маскоўскага таварыства мастакоў (1901—1903), «Новага Таварыства мастакоў» (1909), «Свету мастацтва» (1910—1911), «Саюза рускіх мастакоў» (1912—1917), групы «Шаснаццаць». Удзельнічаў у выстаўках рускага мастацтва ў Мюнхене, дзе быў адзначаны Малой і Вялікай залатымі медалямі (1911, 1913) і Нью-Ёрку (1924). У 1916 Баброўскаму было прысвоена званне акадэміка.
У першыя паслярэвалюцыйныя гады Баброўскі ўдзельнічае ў святочным афармленні Петраграда, абіраецца старшынёй першага прафсаюза мастакоў Петраграда (СОРАБИС). У 1923 далучыўся да АХРР, удзельнічаў у выстаўках 1923, 1926, 1928 гадоў. Адначасова ў 1921—1929 выкладаў у ПГСХУМ — Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях — ВМАТЭІН. У 1932 становіцца членам утворанага ў тым жа годзе Ленінградскага Саюза мастакоў. Удзельнічаў у найбуйнейшых ленінградскіх і усесаюзных выстаўках 1930-х гадоў. Аўтар карцін «Партрэт А. А. Прохаравай» (1911), «Партрэт Самойлавай» (1912), «Неапалітанскі порт» (1915), «Пустынны бераг. Крым», «Партрэт Ф. І. Шаляпіна» (абедзве 1916), «Дарога» (1927), «Будуюць»(1932), "Зіма. Вадапой "(1933), «С. М. Кіраў на будаўніцтве ЦПКА ў Ленінградзе», «Акадэмік А. Ф. Іофэ ў сваёй лабараторыі» (абедзве 1936). Пасля вайны, у 1947 годзе, у залах Ленінградскага Саюза мастакоў адбылася персанальная выстаўка твораў Р. М. Баброўскага.
Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Р. М. Баброўскі заставаўся ў Ленінградзе. Памёр у студзені-лютым 1942 года ад дыстрафіі ў сваёй майстэрні.
Творы Баброўскага знаходзяцца ў Карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[5], у Рускім музеі, Валагодскай і Новасібірскай абласных карцінных галерэях, у Астраханскай карціннай галерэі , у Музеі выяўленчых мастацтваў Рэспублікі Карэлія , у прыватных зборах у Расіі і за мяжой.
Remove ads
Зноскі
- Grigorij Michajlovi? Bobrovskij // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Grigory Bobrovsky // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Страницы памяти. Справочно-мемориальный сборник. Художники Ленинградского Союза советских художников, погибшие в годы Великой Отечественной войны и в блокаду Ленинграда. — СПб., Петрополис, 2010. С. 35.
- Художники народов СССР. Биографический словарь. Т. 1. М., 1970. С. 416.
- Бобровский Григорий . Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2021. Праверана 29 жніўня 2021.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads