Рыгор Рапапорт (журналіст)

журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыгор Рапапорт (журналіст)
Remove ads

Рыгор Рапапорт (19 чэрвеня 1909, г. Мінск — 8 кастрычніка 1966) — беларускі і расійскі журналіст, літаратуразнаўца.

Хуткія факты Рыгор Рапапорт, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 19 чэрвеня 1909 годзе ў Мінску. Друкаваўся з 1924 г., супрацоўнічаў з газетамі «Звязда», «Беларуская вёска», «Рабочий»[1].

Thumb
Японскі пісьменнік Удзяку Акіта сярод сяброў «Беларускай літаратурнай камуны» і журналістаў-эсперантыстаў: у ніжнім шэрагу Паўлюк Шукайла, Удзяку Акіта, Алесь Гародня, Рыгор Рапапорт; у верхнім шэрагу Макар Шалай, Янка Відук (Скрыган), Зміцер Снежка, Уладзімір Варава. 1928

У 1928 ці пачатку 1929 г. з’ехаў у Сібір. Працаваў у рэдакцыі газеты «Советская Сибирь», карэктарам у Заходне-Сібірскім краёвым выдавецтве (г. Новасібірск), загадчыкам аддзела культуры ў рэдакцыі газеты «Алтайская праўда» (г. Барнаул). У час Другой сусветнай вайны служыў шарагоўцам у пяхоце, потым — у рэдакцыі дывізійнай газеты. Быў сведкам подзвіга Аляксандра Матросава, напісаў пра гэта вершы. Пад Берлінам быў паранены, вярнуўся ў Барнаул пасля шпіталя ў 1946 г. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі[1].

Працаваў упаўнаважаным ТАСС па Алтайскім краі, галоўным рэдактарам Алтайскага краёвага радыё. 3 1952 года, ратуючыся ад пераследу пад час кампаніі па барацьбе з «бязроднымі касмапалітамі», ізноў пераехаў у Новасібірск. Працаваў у Новасібірскай кінахроніцы, загадчыкам аддзела інфармацыі на мясцовым радыё, уласным карэспандэнтам выдавецтва «Колос»[1].

Remove ads

Творчасць

Пісаў літаратуразнаўчыя артыкулы і нарысы, выдаў кнігі «Сельский киномеханик» (1952), «Барнаул: Краткий справочник», «Страницы литературного прошлого Алтая» (абедзве 1958)[1].

Сям’я

Меў сына Аляксандра Рыгоравіча Рапапорта, кінадраматурга, празаіка і журналіста[1].

Зноскі

  1. Дзеяслоў №70 by Дзеяслоў - Issuu (англ.)(недаступная спасылка). issuu.com (26 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads