Уладзімір Аляксеевіч Варава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Аляксеевіч Варава
Remove ads

Уладзімір Аляксеевіч Варава (26 ліпеня 1896, в. Вялікія Жухавічы, цяпер Карэліцкі раён — 4 мая 1929, Менск) — беларускі пісьменнік і журналіст.

Thumb
Вядомы японскі пісьменнік Удзяко Акіта з групай беларускіх пісьменнікаў: стаяць Уладзімір Варава, Паўлюк Шукайла, Удзяко Акіта, Макар Шалай, сядзяць Алесь Гародня, Янка Відук
Хуткія факты Уладзімір Варава, Асабістыя звесткі ...

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1920 г. працаваў у Жухавіцкім валасным рэўкаме, пасля — у Народным камісарыяце земляробства БССР. Адначасова вучыўся ў Мінскім політэхнікуме. З 1921 г. — у Заходняй Беларусі, удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, друкаваўся ў заходнебеларускай перыёдыцы. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1925 г. рэдагаваў газету Грамады «Жыццё беларуса».

Неўзабаве нелегальна перайшоў у БССР. Працаваў намеснікам рэдактара акруговай газеты «Вясковы будаўнік» (Слуцк). З 1926 г. — у Мінскім акруговым зямельным аддзеле. Уваходзіў у аб’яднанне Літаратурна-мастацкая камуна, удзельнічаў у выданні яе часопіса «Росквіт» (1927—1928).

Пісаў апавяданні, артыкулы, фельетоны.

Памёр 4 мая 1929 года ў Менску. Пахаваны на Вайсковых могілках (пахаванне страчанае)[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Варава Уладзімір – Белліт  (30 ліпеня 2023). Праверана 23 ліпеня 2024.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads