Алесь Гародня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́сь Гаро́дня, сапраўднае імя Алякса́ндр Эра́ставіч Функ (8 студзеня 1899, Перм, Расійская імперыя — 12 верасня 1944, ГУЛАГ) — празаік, літаратурны крытык. Вядомы таксама пад псеўданімамі Ян Дораг, Яндораг, А. Падбярэзкі, А. Веркін[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і польскага чыноўніка нямецкага паходжання. Сям’я часта наведавалася на Пружаншчыну, дзе былі маёнткі дзеда (у Здзітаве) і маці (у Семянчы) Аляксандра Функа[2]. Яго бацькі варожа ставіўся да беларускай мовы, але сам Аляксандр цікавіўся беларускім словам, вывучаў пружанскі фальклор[2].
Кастрычніцкі пераварот сустрэў у Фінляндыі. У 1917 годзе пераехаў у Маскву на вучобу. Далучыўся да мясцовай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады.

Працаваў тэхнічным рэдактарам часопіса «Чырвоная Беларусь» (пачатак 1930) разам з Міхасём Чаротам, Валерыем Мараковым і мастаком Анатолем Тычынам.
3 лістапада 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па адрасе: Менск, зав. Маляўскі, д. 19. Абвінавачаны ў тым, што «скрываў каштоўныя звесткі пра беларускіх нацыянал-дэмакратаў». 15 чэрвеня 1931 года паводле пастановы калегіі АДПУ СССР прыгавораны да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКУС Карэла-Фінскай ССР (ст. Мядзведжая Гара). Вызваліўся ў 1934 годзе.
Паўторна арыштаваны 30 лістапада 1935 года, сасланы ў Самаркандскую вобласць (Узбекская ССР). У 1942 годзе арыштаваны «за контррэвалюцыйную агітацыю». 19 снежня 1942 года Самаркандскім абласным судом прыгавораны да расстрэлу. Прысуд быў заменены на 10 год пазбаўлення волі. Памёр у зняволенні.
Рэабілітаваны 13 верасня 1988 года.
Асабовая справа Ф. № 20966-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Remove ads
Дзейнасць
Друкавацца пачаў у 1925 годзе ў часопісе «Полымя». Член «Літаратурнай камуны», пазней «Маладняка».
Як літаратурны крытык выступаў з пазіцый вульгарнага сацыялагізму. Галоўным аб’ектам крытычных нападак была літаратурная дзейнасць сябраў аб’яднання «Узвышша». Таксама прычыніўся да выкрыцця так званых «нацдэмаў».
У сакавіку 1929 года верш Алеся Дудара «Пасеклі наш Край папалам»[3], які распаўсюджваўся ў рукапісу, стаў прычынаю арышту паэта органамі дзяржбяспекі. А. Гародня пад псеўданімам А. Падбярэзскі тут жа надрукаваў артыкул (фактычна зрабіў данос) пад кідкай назвай «На трухлявым карчы», дзе абвінаваціў паэта ў «нацыянал-дэмакратызме», а верш «Пасеклі наш Край папалам» назваў «выразна контррэвалюцыйным»[4].
У рэцэнзіі на зборнік вершаў Тодара Кляшторнага «Светацені» крытык Алесь Гародня заўважыў занадта многа «трухі»: «багемшчыну», «эстэтнічанне», «песімізм» і «беспадстаўны сум», «гітарную возбразнасць», эпітэты, узятыя паэтам з «літаратурных анучнікаў» і іншага, а ў «галіне ідэялагічнай»: не можа «аб’ектыўна падысці да сучаснасці» і «зрабіць правільныя вынікі», «пазбаўлены класавага пачуцця» і «ў класавым змаганні Кляшторны яшчэ дагэтуль не вызначыў сабе шляхі»[5].
Remove ads
Ацэнкі дзейнасці
Слынны гісторык Мікола Улашчык, на вачах якога разгортвалася дзейнасць Алеся Гародні, наўпрост абазваў яго «падбрэхічам у Бэндэ»[6].
Творы
- «На крэсах»: аповесць (Мн., 1927)
- «Варта на Рэйне»: аповесць (Мн., 1930)
- Варта на Рэйне: аповесць. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 203 с. — (Святлацені; вып. 2). ISBN 978-985-7140-69-9.
Зноскі
- Адам Бабарэка ў сваёй картатэцы пазначыў, што пад псеўданімам Ф. Гарадзенскі друкаваўся Фелікс Купцэвіч, а таксама згадвае, што А. Функ карыстаўся псеўданімам А. Веркін.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2020. Праверана 11 лютага 2021.
- Канстанцін Карнялюк. Шляхі вядуць у Здзітава і Семянчу… // Раённыя будні. — Пружаны: 24 чэрвеня 1997. — № 50 (7498). — С. 2.
- Пасеклі Край наш — Вікікрыніцы . be.wikisource.org. Праверана 13 лістапада 2023.
- Мікалай Улашчык. Выбранае. — Мн .: Беларускі кнігазбор, 2001. — С. 385. — 608 с. — 320 экз. — ISBN 985-6638-08-9.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads