Іван Фёдаравіч Мікуловіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іва́н Фё́даравіч Мікуло́віч (16 верасня 1918, в. Кішчына Слабада Мінская губерня (цяпер Барысаўскага раёна Мінскай вобласці21 жніўня 2016[2]) — беларускі савецкі партыйны дзеяч. Член КПСС з 1942 года. Першы сакратар Гродзенскага абкама Камуністычнай партыі Беларусі (1968—1972). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1972—1983), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, член партыйнай камісіі пры ЦК КПБ. Кандыдат гістарычных навук.

Хуткія факты Іван Фёдаравіч Мікуловіч, 8-ы Першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў заатэхнічным тэхнікуме, затым — на лесатэхнічным рабфаку. З 1940 года працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі.

З лютага 1940 года — у Чырвонай арміі. У 1940—1941 — кіроўца, намеснік палітрука роты 7-га асобнага механізаванага пантонна-маставога батальёна АдВА.

Удзельнік вызваленчага паходу ў Бесарабію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1941 года — на фронце. У 1941—1943 гадах — палітрук роты, сакратар камсамольскай арганізацыі батальёна, намеснік камандзіра роты па палітычнай частцы на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім і Данскіх франтах.

У 1943 годзе скончыў курсы перападрыхтоўкі афіцэраў палітычнага складу РСЧА. Меў раненні і кантузіі. У 1943—1945 гадах — камандзір асобнага лёгкапераправачнага парка 1-й гвардзейскай асобнай штурмавой інжынерна-сапёрнай брыгады 1-га Прыбалтыйскага, 2-га Беларускага франтоў, камандзір маставой роты 137-га асобнага механізаванага пантонна-маставога батальёна. У 1943—1944 гадах удзельнічаў у баях за вызваленне Беларусі. Дэмабілізаваны ў 1946 годзе.

У 1946—1948 гадах — загадчык ваенным аддзелам Баранавіцкага гарадскога камітэта КП(б)Беларусі.

У 1948—1954 гадах — другі сакратар Ляхавіцкага, першы сакратар Карэліцкага райкамаў КП(б) Беларусі.

У 1952 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага.

У 1954—1956 гадах — сакратарГродзенскага абкама КП(б) Беларусі. У 1958 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС у Маскве.

У 1958—1960 — сакратар, 1960—1963 гадах — 2-і сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі, у 1963—1964 — другі сакратар Гродзенскага сельскага абласнога камітэта КП Беларусі, у 1964—1968 — 2-і сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі.

З студзеня 1968 па верасень 1972 года — першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі.

Пры яго непасрэдным удзеле будаваліся азотна-тукавы завод, вытворчасць капралактама, баваўнянапрадзільная фабрыка і завод хімвалакна, лакафарбавы завод у Лідзе, мясакамбінаты ў Гродна, Ваўкавыску і Лідзе, аэрапорт у Абухава, тэлевізійны рэтранслятар ў Слоніме, спраектаваны новы драматычны тэатр, узведзены курган Славы, адкрыты медінстытут. Вялікія поспехі былі дасягнуты ў сельскай гаспадарцы, медыцыне, адукацыі, культуры, спорце. Змяняліся вёскі, актыўна вялося жыллёвае будаўніцтва ў гарадах.

У 1972 годзе Іван Фёдаравіч Мікуловіч быў пераведзены на працу ў ЦК КП Беларусі, член Партыйнай камісіі пры ЦК КП Беларусі.

Пасля смерці жонкі стала пражывае ў доме-інтэрнаце ў Ждановічах[3].

Двойчы абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і членам яго прэзідыума, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання, дэлегатам ХХІV з’езда КПСС.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads