Рычард III (фільм, 1995)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Рычард III» (англ.: Richard III) — мастацкі фільм 1995 года рэжысёра Рычарда Лонкрэйна[11]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Іэн Мак-Келен, Анет Бенінг, Джым Бродбент.
Remove ads
Сюжэт
Падзеі гістарычнай хронікі Шэкспіра перанесеныя ў 1930-я гады. Каб узнесціся на вяршыню ўлады, Рычард Глостэр не спыняецца ні перад чым. Аднак ўрэшце ён расплочваецца за ўчыненыя ім забойствы адзінотай, усеагульнай нянавісцю, дакорамі сумлення і не можа ўтрымацца на троне… Гэтая адвечная гісторыя ўяўляецца надзвычай актуальнаю і ў наш час[12].
Акцёрскі склад
- Дамінік Уэст — Генрых Рычманд
- Джон Вуд — Эдуард IV
- Іэн Мак-Келен — Рычард III
- Роберт Даўні мал. — лорд Рыверс
Крытыка
Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[13].
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 кінаўзнагародамі і яшчэ 12 намінацыямі[14].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads