Рэбраплоднік аўстрыйскі

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэбраплоднік аўстрыйскі
Remove ads

Рэбрапло́днік аўстрыйскі[1][2][3][4] (Pleurospermum austriacum) — від кветкавых травяністых раслін роду Рэбраплоднік (Pleurospermum) сямейства Парасонавыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Аднагадовая расліна, 50—150 см. Сцябло полае, баразнаватае, уверсе разгалінаванае і пад суквеццем коратка-шурпата-валасістае. Лісце на краі коратка-шурпата-валасістае, ніжняе — доўга-чарашковае, у абрысе трохкутна-яйкападобнае, 2-, радзей 3-пёрыстарассечанае, з яйкавата-ланцэтнымі пілаватымі дзелькамі. Канцавы парасонік прыкладна 20 см дыяметрам, з 12—20 (40) коратка апушанымі прамянямі[4]. Кветкі белага колеру. Пялёсткаў і тычанак па 5. Плод — віслаплоднік з вострымі рэбрамі.

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе ад Францыі да Украіны і Фінляндыі[5][6].

Ва Украіне від расце ў лясах, галоўным чынам горных — у Карпатах, на раўніне рэдка (Цярнопальская вобласць, Крэмэнэцкі раён, сяло Залісці  (руск.), Пачаіў)[4].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads