Рэгіёны Бразіліі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэгіёны Бразіліі
Remove ads

У наш час Бразілія падраздзяляецца на 5 рэгіёнаў (званых таксама макрарэгіёнамі). Гэты падзел быў уведзены Бразільскім інстытутам геаграфіі і статыстыкі на падставе агульных прыродных, культурных, эканамічных, гістарычных і сацыяльных умоў у штатах, якія ўваходзяць у гэтыя рэгіёны.

Thumb
1 — Цэнтральна-заходні рэгіён
2 — Паўночна-ўсходні рэгіён
3 — Паўночны рэгіён
4 — Паўднёва-ўсходні рэгіён
5 — Паўднёвы рэгіён

Нягледзячы на некаторую ўмоўнасць і невысокую дакладнасць з навуковага пункта гледжання, гэты падзел выкарыстоўваецца ў афіцыйных даных, і таму мае досыць шырокае распаўсюджанне.

Remove ads

Параўнальная табліца

Больш інфармацыі Назва, Насельніцтва,млн чал. (2009) ...
Remove ads

Цэнтральна-заходні рэгіён

Другі па плошчы рэгіён Бразіліі. Кліматычныя зоны ад саван да тропікаў. Шчыльнасць насельніцтва нізкая, асноўны занятак жыхароў — сельская гаспадарка (соя), а таксама жывёлагадоўля. У гэтым рэгіёне размешчана сталіца — Бразілія.

Паўночна-усходні рэгіён

Клімат ад трапічнага да засушлівага, доўгая лінія ўзбярэжжа. Шчыльнасць насельніцтва высокая, другі па колькасці сярод рэгіёнаў. З'яўляецца курортным цэнтрам, таму асноўны занятак насельніцтва — турыстычны сэрвіс. Апроч гэтага — машынабудаванне, вытворчасць тэкстылю, вырошчванне какава.

Паўночны рэгіён

Самы вялікі па плошчы сярод рэгіёнаў. Клімат экватарыяльны, высокая тэмпература і вялікая колькасць ападкаў. Шчыльнасць насельніцтва вельмі нізкая. Асноўныя галіны эканомікі — металургія, энергетыка, вытворчасць электронікі і каўчуку.

Паўднёва-ўсходні рэгіён

Па плошчы рэгіён параўнальна невялікі, але ў гэтым рэгіёне пражывае амаль палова насельніцтва краіны, таму шчыльнасць насельніцтва вельмі высокая. Клімат ад трапічнага да ўмеранага. У гэтым рэгіёне сканцэнтраваны найбуйнейшыя гарады і прамысловыя прадпрыемствы. Паўднёвы ўсход з'яўляецца дзелавым цэнтрам Бразіліі.

Паўднёвы рэгіён

Самы маленькі па плошчы рэгіён, шчыльнасць насельніцтва высокая. Клімат ад трапічнага да ўмеранага. Галіны эканомікі — машынабудаванне, энергетыка, вырошчванне садавіны.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads