Рэчыцкая партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рэчыцкая партызанская брыгада імя К. Я. Варашылавапартызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года на базе атрада імя К. Я. Варашылава (арганізаваны ў маі 1942 года на базе групы М. Ф. Турчынскага, якая дзейнічала са жніўня 1941 года). Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Рэчыцкага, Хойніцкага і Васілевіцкага раёнаў. 17 лістапада 1944 года брыгада (1368 партызан, тры атрады і разведрота) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Рэчыцкая партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава, Гады існавання ...
Remove ads

Склад

  • партызанскі атрад імя К. Я. Варашылава;
  • партызанскі атрад імя М. В. Фрунзе;
  • партызанскі атрад імя С. М. Будзённага;
  • разведвальная рота.

Камандаванне

Камандзір

  • Макар Пракопавіч Аніпка

Камісар

  • Віктар Паўлавіч Палавінка

Гісторыя

Партызаны ў жніўні 1943 года на чыгуначным участку РэчыцаБабічы падарвалі 320 рэек, паміж чыгуначнымі станцыямі Рэчыца — Васілевічы падарвалі чыгуначны мост цераз раку Ведрыч, пуцілі пад адхон 13 эшалонаў. Разграмілі нямецкія апорныя пункты ў вёсках Узнаж і Маканавічы Васілевіцкага раёна. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вызвалялі вёскі Берагавая Слабада, Унорыца Рэчыцкага раёна, захапілі пераправу і ўмацаваныя пазіцыі на правым беразе Дняпра каля вёскі Берагавая Слабада.

Памяць

У 1968 годзе ў вёсцы Гарноўка і ў 1976 годзе ў вёсцы Будка-Шыбенка Рэчыцкага раёна ў гонар брыгады былі пастаўлены абеліскі.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads