Раман Юліянавіч Сельскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раман Юліянавіч Сельскі (укр.: Рома́н Юліанович Се́льський; 21 траўня 1903, Сакаль — 3 лютага 1990, Львоў) — украінскі і савецкі жывапісец, педагог, прафесар. Заслужаны мастак Украінскай ССР (1982), Народны мастак Украінскай ССР (1989).
Remove ads
Біяграфія
Сын Юліяна Сельскага — юрыста і перакладчыка.
З 18 гадоў навучаўся ў класе малюнка Львоўскай мастацка-прамысловай школы ў Казіміра Сіхульскага. З 1922 года вучыўся ў Кракаўскай акадэміі вытанчаных мастацтваў пад кіраўніцтвам Юзафа Мехофера, а потым у майстэрні Юзафа Панкевіча.
У 1925 годзе стажыраваўся ў Парыжы, дзе пазнаёміўся і ажаніўся з мастачкай Маргарытай Райх. Наведваў Корсіку.
У Парыжы захапіўся еўрапейскім мастацтвам канца XIX стагоддзя, асабліва імпрэсіянізмам, які быў шырока прадстаўлены ў галерэях і калекцыях. Тут жа пасябраваў з Мікалаем Глушчанкам.
У пачатку 1930-х гадоў разам з Паўлам Каўжунам, Святаславам Гардынскім ды іншымі мастакамі заснаваў Асацыяцыю Незалежных Украінскіх Мастакоў (АНУМ), якая дзейнічала ў Львове да верасня 1939 года.
У 1929–1935 гадах з польскімі мадэрністамі — М. Высоцкім, О. Ганам, М. Валадарскім, А. Рымерам — стварыў у Львове авангарднае мастацкае таварыства «АРТЭС».
З 1947 года выкладаў у Львоўскім інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Прафесар, загадчык кафедры жывапісу. Сярод яго вучняў — Франц Чарняк.
Remove ads
Творчасць
Аўтар пейзажаў, нацюрмортаў, тэматычных кампазіцый, партрэтаў, інтэр’ераў, дэкаратыўных твораў, аплікацый, гравюр, керамікі.
Сярод найбольш вядомых твораў — «Нацюрморт з кнігай» (1926), «Нацюрморт з каталогам савецкай выставы» (1926), «Зіма» (1929), «Порт у Гелі» (1930), «На ўзбярэжжы Геля» (1932), «Дзверы» (1932), «Лодкі ў Гелі» (1936), «Нацюрморт» (1944), «Нацюрморт з мандалінай» (1944), «Паваленыя сосны» (1960), «Гушчар» (1968), «Буралом» (1968), «На верандзе» (1970), «Чарнагора» (1972), «Гуцульскі інтэр’ер» (1975), «На пляжы» (1976), «Жоўтая заслона» (1976), «Ракавінкі» (1978), «Крымскае акно» (1981), «Кветкі ў Дзямброні» (1983), «Нацюрморт з падсвечнікам» (1983).
Творы мастака знаходзяцца ў музеях Кіева, Львова, Івана-Франкоўска, Каламыі, а таксама ў Польшчы, Канадзе, ЗША, Францыі.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads