Сабрата
старажытны горад у Лівіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабрата, таксама Абратон (лац.: Abrotonum, араб. صبراتة) — горад у Лівіі, муніцыпалітэт Эз-Завія. Размешчаны на беразе Міжземнага мора да захаду ад Трыпалі.

Remove ads
Гісторыя
Сабрата — старажытны горад у вобласці Сірціка (пазней называлася Трыпалітаніяй) на паўночным захадзе сучаснай Лівіі.
Па ацэнках, порт заснаваны каля 500 г. да н.э. як фінікійскі пункт для арганізацыі гандлю з глыбіннай Афрыкай. Сабрата ўвайшла ў склад Нумідзіі, а потым была занята рымлянамі і перабудавана ў II—III стагоддзях. Рымскі імператар Септымій Север нарадзіўся ў горадзе Лептыс-Магна паблізу, і Сабрата дасягнула вяршыні сваёй магутнасці ў яго час. У IV стагоддзі горад моцна пацярпеў ад землетрасення, а ў візантыйскія часы быў перабудаваны і мадэрнізаваны.
Падчас арабскага ўладарства гандаль перамясціўся ў іншыя порты, і Сабрата ператварылася ў невялікую вёску.
Уваходзіў у аб’яднанне трох гарадоў (Трыпалі) як самы заходні горад.
Remove ads
Славутасці
У Сабраце захаваўся рымскі тэатр, храмы Серапіса і Ізіды. Цікавая хрысціянская базіліка часоў імператара Юстыніяна і мазаічныя падлогі ў дамах арыстакратаў — жыхароў Сабраты.
У 1982 годзе ЮНЕСКА дадала Сабрату да спісу аб’ектаў культурнай спадчыны.

Гл. таксама
Літаратура
- Чудеса архитектуры. От 4000 г. до н. э. до наших дней. Под ред. А. Каподиферро. — М.: БММ, 2004. — 320 с. Содержание Архівавана 7 ліпеня 2011.. ISBN 978-5-88353-342-5
Спасылкі
![]() |
Сабрата на Вікісховішчы |
---|
- UNESCO archaeological site of Sabratha
- Sabratha
- Philip Ward, Sabratha: a guide for visitors
- Сабрата
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads