Сабінаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабінаўmap
Remove ads

Сабінаў (венг.: Kisszeben, ням.: Zeben, лац.: Cibinium) — невялікі горад на ўсходзе Славакіі. Знаходзіцца прыкладна за 20 км ад Прэшава і за 55 км ад Кошыцаў.

Хуткія факты Сабінаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра горад датуюцца 1248 годам. Да прыходу нямецкіх пасяленцаў у сярэдзіне XIII стагоддзя Сабінаў быў населены вылучна славакамі. У 1299 годзе Сабінаў атрымаў гарадскія правы і ў 1405 годзе каралём Жыгімонтам Люксембургскім быў абвешчаны вольным каралеўскім горадам. У XV стагоддзі горад далучыўся да Пентапалітаны — альянсу пяці гарадоў на паўночным усходзе Венгерскага каралеўства (Бардзеёў, Левача, Кошыцы, Прэшаў і Сабінаў). XVIXVII стагоддзі сталі перыядам буйнога сацыяльнага і эканамічнага росквіту, за чым паследвалі гады рэцэсіі. У 1740 годзе піярыстамі тут была заснавана сярэдняя школа. Гісторыя Сабінава вельмі падобная да гісторыі іншых мястэчак гэтага рэгіёна.

Remove ads

Дэмаграфія

Больш інфармацыі Год, Колькасць людзей ...
Больш інфармацыі Год, Колькасць людзей ...

Паводле перапісу 1910 года колькасць насельніцтва горада налічвала 3 288 чалавек: 1640 славакаў, 1168 венграў, 341 немец і 120 цыганаў.

Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвала 12 290 чалавек. Нацыянальны склад: 90,62 % — славакі, 6,40 % — цыганы, 0,48 % — чэхі і 0,14 % — русіны[3]. Рэлігійны склад: 70,48 % — рыма-каталікі, 10,53 % — грэка-католікі, 5,14 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 4,16 % — лютэране[3].

Remove ads

Славутасці

  • Гатычны касцёл Св. Яна Хрысціцеля
  • Лютэранская кірха
  • Уніяцкая царква
  • Праваслаўная царква
  • Ратуша

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr]Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q125585954'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1780'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13371586'></a>
  2. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
  3. Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (15 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 21 кастрычніка 2014.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads