Савічуны

вёска ў Віленскім раёне Літвы From Wikipedia, the free encyclopedia

Савічуныmap
Remove ads

Савічуны (літ.: Savičiūnai) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы.

Хуткія факты Савічуны, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Бібліятэка імя Францішка Багушэвіча і Савічунскі культурны цэнтр

У другой палове XIX стагоддзя вёска дзяржаўнага маёнтка Свіраны, у Віленскім павеце Віленскай губерні[1]. Пасля 1861 года ў Рукойненскай воласці Віленскага павета.

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[2]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[3]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.

У 1920 годзе Савічуны апынуліся ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь. Да 1 красавіка 1927 года ўваходзілі ў гміну Рукойні, пасля ў гміне Шумск.

У другой палове верасня 1939 года Савічуны заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі 1959пер., 1970пер. ...

Славутасці

Thumb
Памятная дошка Францішку Багушэвічу на будынку бібліятэкі

Непадалёк ад Савічунаў, у Свіранах нарадзіўся беларускі паэт Францішак Багушэвіч (1840—1900). У гонар яго названы вуліца і бібліятэка ў Савічунах, на будынку бібліятэкі памятная дошка на трох мовах (беларускай, літоўскай, польскай).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads