Саламон Барысавіч Юдовін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Саламон Барысавіч Юдовін
Remove ads

Саламон Барысавіч Юдовін (Шлоймэ Барухавіч); (27 кастрычніка 1892 (5.12.1894[3][4]), Бешанковічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 5 снежня 1954, Ленінград) — расійска-яўрэйскі і савецкі графік, мастак, этнограф, паходзіў з беларускіх яўрэяў, прадстаўнік «Яўрэйскага рэнесансу» («Яўрэйскага адраджэння») і мадэрну.

Remove ads

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Саламон Барысавіч (Шлоймэ Барухавіч) Юдовін нарадзіўся ў мястэчку Бешанковічы пад Віцебскам (у 50 км на захад) у яўрэйскай сям’і. Бацька будучага мастака быў рамеснікам, маці — хатняй гаспадыняй[5].

У 1906 годзе быў прыняты ў віцебскую Школу малявання і жывапісу І. Пэна[6].

У 1910 годзе дзякуючы дапамозе свайго дзядзькі С. Ан-скага пераехаў у Пецярбург, вучыўся ў мастацкай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў  (руск.) (якое ўзначальваў М. К. Рэрых[6], і адначасова з 1911 года да 1913 года навучаўся ў прыватных пецярбургскіх студыях М. Бернштэйна[6], а затым у школе Таварыства заахвочвання мастацтва ў М. В. Дабужынскага[6].

Удзел у экспедыцыях С. Ан-скага

Thumb
1914. Кравец, Валынская губерня, г. Крэмэнэць. Фота С. Юдовіна.

С. Юдовіна з юнацтва прыцягваў рух «Яўрэйскага рэнесансу», які быў часткай агульнага авангарднага руху ў мастацтве Расіі. Гэты рух шмат у чым і сфармаваў яго мастацкія цікавасці. Удзельнікі «Яўрэйскага рэнесансу» бачылі сваю галоўную задачу ў вывучэнні і мастацкім асэнсаванні яўрэйскай нацыянальнай спадчыны: яўрэйскіх звычаяў і традыцыйнага яўрэйскага побыту. Юдовін цалкам падзяляў мэты руху «Яўрэйскага рэнесансу», і таму з энтузіязмам прыняў прапанову ўдзельнічаць у фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях па яўрэйскай мяжы аселасці па гарадах і мястэчках паўднёва-заходняй Украіны (Падольская, Валынская і Кіеўская) губерні, арганізаваных у 1912—1914 гадах Яўрэйскім гісторыка-этнаграфічным таварыствам  (руск.) (ЯГЭТ)[7][8][9] пад кіраўніцтвам С. Ан-скага на сродкі Уладзіміра Гінцбурга[10] — сына барона Г. Гінцбурга  (руск.)[6].

Захаванне традыцый народнага мастацтва яўрэяў Расійскай імперыі было асноўнай мэтай гэтых экспедыцый, у якіх Юдовін выконваў абавязкі сакратара, мастака і фатографа. Ён замалёўваў і фатаграфаваў усё, што адносіцца да іудаікі  (руск.) — прадметы яўрэйскага побыту, рытуальныя прыналежнасці, надмагіллі (мацэвы), роспісы сінагог, яўрэйскіх арнаментаў, вывучаў мастацкія асаблівасці яўрэйскага рытуальнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Як фотамастак Юдовін працаваў у тэхніцы піктарыялізму  (руск.) (фотаімпрэсіянізму  (руск.)), імкнучыся ператварыць фатаграфіі ў творы мастацтва шляхам уздзеяння на іх у працэсе здымкі і праяўлення[6][7][11].

Далейшае жыццё

У 1922 годзе скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут. У 1923 годзе пераехаў у Ленінград. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Яраслаўлі.

Remove ads

Творчасць

С. Юдовін працаваў у галіне станковай, кніжнай графікі, экслібрыса. У творчасці мастака дамінаваў тарцовы дрэварыт (ксілаграфія).

У 1920-я гады зрабіў серыі гравюр «Стары Віцебск», «Мястэчка», «Грамадзянская вайна», аб’яднаныя ім у вялікі цыкл «Былое».

Сярод яго работ:

  • цыкл гравюр «Абарона Петраграда ў дні наступлення Юдэніча» (1933),
  • гравюры «Новабудоўлі Беларусі», «Героі Балтыкі» (1942), «Ленінград у дні Вялікай Айчыннай вайны» (1942—1947), «Някрасаўскія мясціны» (1944), «Ленінград сёння» (1949)
  • ілюстрацыі да твораў П. Паўленкі, В. Форш, Л. Фейхтвангера, А. Дадэ

і іншыя.

Персанальныя выстаўкі С. Б. Юдовіна адбыліся ў Віцебску (1926), Яраслаўлі (1944), Ленінградзе (1956), Іерусаліме (1991). Творы Юдовіна экспанаваліся на міжнароднай дэкаратыўнай выстаўцы ў Мілане ў 1927 годзе, выстаўцы кніжнага знака ў Лос-Анжэлесе ў 1928 г. і інш.

У 2015 годзе ў Нью-Ёрку адбылася выстаўка «Shtetl: Graphic Works and Sketches of Solomon Yudovin (1920—1940)», дзе былі паказаны гравюры даваеннага часу, фатаграфіі і замалёўкі мастака, выкананыя ім у фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях 1912—1914 гадоў па гарадах і мястэчках у мяжы яўрэйскай аселасці.

Remove ads

Памяць

У 1999 годзе РУП «Белпошта» выпусціла паштовую марку «С. Б. Юдовін. Віцебск. Касцёл Св. Антонія». Тыраж — 90 000 асобнікаў.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>
  2. Юдовин Соломон // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il
  3. Юдовин Соломон Борисович — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
  4. ЕИЭО // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il
  5. Сям’я Гінцбургаў // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads