Сапраўдныя шаўкапрады
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сапраўдныя шаўкапрады (Bombycidae) — сямейства матылёў.
Цела масіўнае, ротавыя органы рудыментарныя (дарослыя матылі не кормяцца), вусікі грабеньчатыя. Пярэднія крылы маюць выразку па знешнім краі, серпападобную вяршыню. Вусень з кароткім шыпападобным вырастам на 8-ым сегменце брушка, пярэдняя частка цела звужана. Кукалка развіваецца ў шаўкавістым кокане.
У сусветнай фаўне 20 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках. Найбольш значны прадстаўнік сямейства — аб'ект штучнага развядзення тутавы шаўкапрад, у прыродзе не адзначаецца.
Remove ads
Літаратура
- Сапраўдныя шаўкапрады // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 173. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads