Сырадэля пасяўная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Сырадэля пасяўная
Remove ads

Сырадэля пасяўная[1], Сарадэля[2], Серадоля, Сэрадэль, Сарадэла[3] (Ornithopus sativus) — від кветкавых раслін роду Сырадэля (Ornithopus) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй да 60 см. Сцябло тонкае, галінастае. Лісце чаргаванае, складанае, няпарнаперыстае, з ланцэтнымі долямі. Кветкі дробныя, белага або ружовага колеру. Суквецце — гронка. Плод — струк, які распадаецца на аднанасенныя членікі.

Распаўсюджанне

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), натуралізавалася на Азорскіх астравах[4].

Гаспадарчае значэнне

Меданосная і кармавая расліна. Вырошчваецца ў Еўропе і Аўстраліі[4].

Зноскі

  1. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads