Сырадэля пасяўная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сырадэля пасяўная[1], Сарадэля[2], Серадоля, Сэрадэль, Сарадэла[3] (Ornithopus sativus) — від кветкавых раслін роду Сырадэля (Ornithopus) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй да 60 см. Сцябло тонкае, галінастае. Лісце чаргаванае, складанае, няпарнаперыстае, з ланцэтнымі долямі. Кветкі дробныя, белага або ружовага колеру. Суквецце — гронка. Плод — струк, які распадаецца на аднанасенныя членікі.
Распаўсюджанне
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), натуралізавалася на Азорскіх астравах[4].
Гаспадарчае значэнне
Меданосная і кармавая расліна. Вырошчваецца ў Еўропе і Аўстраліі[4].
Зноскі
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads